- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 23
- Лакацыя: Польшча local
- Тып магчымасці: ментарства
- Online: Online
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 01.04.2025, 18:00
- Дэдлайн : 26.03.2025
Адкрыты набор на бясплатную ментарскую праграму для фатографаў DO ART TOGETHER.
Тэматыка праграмы:
- Стварэнне наратыву ў фатаграфіі
- Праца над індывідуальным праектам — ад канцэпцыі да рэалізацыі
- Майстар-класы па візуальным сторытэлінгу, рэдагаванні фота і фотакнігах
- Сучасныя тэхналогіі ў фатаграфіі — 3D-дызайн выстаў
- Этыка ў фатаграфіі і праца з героямі праектаў
- Прасоўванне сваёй творчасці — як працаваць на рынку і шукаць фінансаванне.
Дэталі праграмы:
- 9-месячная ментарская праграма спалучае мастацкае навучанне, індывідуальную працу над праектам і міжкультурную супрацу
- Удзел адкрыты для жыхароў Варшавы — як палякаў, так і людзей з досведам міграцыі, якія цікавяцца фатаграфіяй і візуальнымі праектамі. Падавацца могуць як для прафесіяналаў, так і тыя, хто толькі развівае свае навыкі. Праграма адкрыта для людзей старэйшых за 18 гадоў
- Удзельнікі будуць займацца тэарэтыкай і практыкай фатаграфіі, працаваць з ментарамі над індывідуальнымі праектамі і прэзентаваць вынікі ў снежні
- Мова заняткаў вызначаецца групай (магчымыя: PL, EN, BY, RU, UKR).
Арганізатары:
- Picture Doc — фундацыя, якая падтрымлівае дакументальную фатаграфію і візуальнае мастацтва
- ФШ1 — беларуская фатаграфічная платформа, якая аб'ядноўвае мастакоў і фатографаў з Беларусі.
Фармат: афлайн у Duży Pokój + анлайн — для тых, хто не можа прысутнічаць асабіста.
Даты правядзення: красавік — снежань 2025.
Дэдлайн: 26 сакавіка.
Падаць заяўку