Майстар-клас па пляценню гарлячак "Ніткі, узоры і сувязі" ў Варшаве

  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып магчымасці: майстар-клас
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 21.03.2025, 18:30

Ініцыятыва "Не адной" запрашае на майстар-клас "Ніткі, узоры і сувязі".

Падчас варкшопа вы будзеце плесці гарлячку — беларускае ўпрыгожванне з пацерак, якое з'яўляецца элементам неглюбскага жаночага касцюма. 

На варкшоп запрашаюцца тыя, хто:

  • Сутыкнуліся з гендэрна-абумоўленым гвалтам

  • Былі сведкамі хатняга гвалту і хочуць перапрацаваць гэтыя перажыванні

  • Хочуць даведацца больш пра каналах дапамогі і спосабы ўплываць на праблему.

Што прапануюць арганізатаркі:

  • Практыка пляцення неглюбскай гарлячкі – асваенне базавай тэхнікі бісерапляцення

  • Прастора для спакойнай творчасці і зносін

  • Інфармацыя пра каналы дапамогі і спосабы падтрымаць іншых

  • Усё, што вы створыце, застанецца з вамі.

Колькасць месцаў абмежавана, група да 10 чалавек.

Лакацыя: Варшава, дакладнае месца — пасля рэгістрацыі.

Дата правядзення: 21 сакавіка, 18:30 — 20:30.

Зарэгістравацца

 

 

Іншыя магчымасці