Школа відэакантэнту ў Варшаве ад Thompson Foundation

  • Лакацыя: ЕС, Польшча local
  • Тып магчымасці: трэнінг
  • Online: Online
  • Дата правядзення: 06.08.2024, 00:00
  • Дэдлайн : 15.07.2024

Запрашаюцца найперш маладыя людзі ва ўзросце 18-25 гадоў, якія жадаюць паспрабаваць свае сілы ў медыя, не абавязкова маючы медыйную экспертызу (і тыя, хто стала пражывае за межамі Беларусі).

Вам ёсць што расказваць свету праз YouTube ці TikTok? Вы вучыцеся на спецыяльнасці, не звязанай з медыямі – але хацелі б цікава расказваць шырокай аўдыторыі аб сферы вашых прафесійных інтарэсаў? Марыце пра ўласны відэападкаст або тыкток – але не ведаеце, як прафесійна распавядаць гісторыі, здымаць і мантаваць відэа, прасоўваць свой канал? Тады вам - у Школу відэакантэнту.

У якасці трэнераў выступяць лепшыя практыкі стварэння і прасоўвання відэакантэнту ў YouTube і TikTok з Беларусі, Украіны, Грузіі і Германіі.

Вы даведаецеся пра:

⁃ Аналіз рынку YouTube і TikTok,

⁃ Вызначэнне мэты, ключавой аўдыторыі кантэнту і яго прасоўванні,

⁃ Асновы стварэння відэа сцэнара для гэтых двух платформаў,

⁃ Структуру добрай гісторыі,

⁃ Асновы інтэрв'ю,

⁃ Тэхніку і праграмы для здымкі і мантажу на мабільным тэлефоне/планшэце.

 

Дэдлайн - 15 ліпеня (увага! да 23:00 CET). Вынікі - да 19 ліпеня.

Падаць заяўку.

За дадатковай інфармацыяй можна звяртацца на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры..

 

Іншыя магчымасці