Бясплатныя анлайн-курсы для тых, хто стварае прадукт

  • Лакацыя: Усе краіны local
  • Бясплатныя: Бясплатныя

Вы можаце выбраць адзін з курсаў або прайсці ўсе, рухаючыся паэтапна ад ацэнкі ідэі, да выхаду на рынак і маштабавання.

— Першы анлайн-курс дапаможа ацаніць ідэю і рынак, зразумець, ці будзе ідэя запатрабаванай. — У другой частцы вы разбярэцеся, як правільна праводзіць інтэрв’ю з патэнцыйнымі кліентамі, ствараць мінімальна-жыццяздольныя прадукты і кіраваць працэсам іх дапрацоўкі, улічваючы пажаданні аўдыторыі і выгаду для бізнесу. — У заключнай серыі сабраны рэкамендацыі да розных этапаў бізнесу — ад выхаду на рынак і рэкламы, да кіравання камандай і адсочвання прадуктовых метрык.

Серыя курсаў змяшчае ўніверсальныя веды, якія дапамогуць разабрацца ў працэсе запуску і развіцця прадуктаў, незалежна ад краіны пражывання і рынку, на якім вы плануеце працаваць.

Усе курсы разлічаны прыкладна на 4 гадзіны навучання. Вам спатрэбіцца пару вечароў ці выходныя, каб прайсці яго цалкам.

Для выпускніц любой часткі анлайн-курсу Product Lab арганізатары падрыхтавалі адмысловую праграму — Summer Product Camp. Гэта месяц інтэнсіўнай працы над ідэяй вашага прадукта. Праграма складаецца з дзвюх частак: штотыднёвых сустрэч у фармаце трэкінга і індывідуальных кансультацый з эксперткамі па вашых запытах, звязаных з прадуктам.

Важна. Серыя анлайн-курсаў будзе даступна заўсёды, але экспертная падтрымка толькі гэтым летам. Калі вы не жадаеце працаваць над сваім прадуктам у адзіночку, далучыцца да праграмы Summer Product Camp можна паспець да 4 жніўня.

Іншыя магчымасці