- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 19
- Лакацыя: Польшча local
- Тып магчымасці: трэнінг
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 18.10.2024, 10:00
- Дэдлайн : 30.09.2024
Што вас чакае?
Вы зможаце папрацаваць над тым, каб вашыя арганізацыі і ініцыятывы былі больш зразумелымі і прыкметнымі для аўдыторый: ствараючы камунікацыйныя стратэгіі, вы навучыцеся даносіць карысць, сэнсы і перавагі вашай дзейнасці.
Пасля заканчэння трэнінгу ўдзельні_цы могуць разлічваць на ментарскую падтрымку для працы над камунікацыйнай стратэгіяй уласнага праекта або ініцыятывы.
Для каго гэты трэнінг?
- Вы займаецеся развіццём медыяпраектаў вашай арганізацыі: сацыяльныя сеткі, YouTube-канал;
- Вы займаецеся праектным менеджментам;
- Займаецеся стратэгічным планаваннем дзейнасці арганізацыі і жадаеце паглядзець на сваю дзейнасць з новага ракурсу;
- Бачыце, што шмат хто вакол кажа пра камунікацыйную стратэгію, і хочаце даведацца, што гэта такое і як можна яе ўжыць у сваёй бягучай дзейнасці.
Ад адной арганізацыі могуць узяць удзел да двух чалавек.
Калі: 18 кастрычніка 10:00 – 18:00 і 19 кастрычніка 10:00 – 13:00.
Дзе: цэнтр Варшавы.
Дэдлайн: 30 верасня.
Рэгістрацыя