Як арганізаваць працу рэдакцыі/праекта ў выгнанні? Варкшоп для журналістаў

  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып магчымасці: майстар-клас, трэнінг
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 15.10.2024, 10:00
  • Дэдлайн : 09.10.2024

Для тых, хто адказвае за арганізацыйную/менеджарскую працу ў рэдакцыі/НКА/праекце.

Трэнеры:

  • Саша Каралевіч, эксперт у тэмах арганізацыйнага развіцця, ацэнкі, пабудовы каманд і фандрайзінга для некамерцыйных арганізацый. Досвед працы ў медыя і НДА — больш за 20 гадоў;

  • Зміцер Ягораў, медыятрэнер, медыяменеджар, эксперт і кансультант па краўдфандынгу для медыяпраектаў і грамадскіх ініцыятываў. Досвед у медыях – больш за дваццаць гадоў (у тым ліку вэб-журналістыка, тэлежурналістыка, кіраванне творчымі камандамі). Кіраўнік рэдакцыі навінаў на Белсаце (2018- 2020).


Тэмы варкшопаў:

  • арганізацыя працы рэдакцыі;
  • краўдфандынг;
  • фандрайзінг;
  • камунікатыўная стратэгія з донарамі;
  • структура планёркі і планаванне ў рэдакцыі/праекце;
  • праца з кадрамі.

Варкшоп прадугледжвае ўдзел 18 асобаў. Адабраныя ўдзельнікі_цы атрымаюць падрабязную праграму за дзень да варкшопу.Для ўдзельнікаў з па-за Варшавы арганізатары аплачваюць дзённыя выдаткі на праезд і пражыванне. Абавязковай умовай для пакрыцця ўсіх выдаткаў зʼяўляецца ўдзел ва ўсіх чатырох днях варкшопу.

Дзе:
Варшава

Калі: 15.10 - 18.10 

Дэдлайн: 9.10, 23.00 (CEST)

Рэгістрацыя

Іншыя магчымасці