"Урбанізм і жанчыны" — серыя мерапрыемстваў у Варшаве

  • Для дзяцей і падлеткаў: Для дзяцей і падлеткаў
  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып магчымасці: лекцыя
  • Дата правядзення: 19.10.2024, 19:00

"Урбанізм значна ўплывае на жанчын, бо гарадскія прасторы і інфраструктура напрамую ўплываюць на нашае штодзённае жыццё, бяспеку, мабільнасць і доступ да рэсурсаў.

Як ствараліся гарады? Якую ролю ў гэтым адыгрывалі жанчыны? Як музыка ці фатаграфія могуць дапамагчы нам па-новаму адкрыць любімыя месцы ў горадзе? Ці можна стварыць музычны трэк з гукаў вашага любімага парку? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні вы знойдзеце на нашых мерапрыемствах.

Мы стварылі тры унікальныя падзеі, кожная з якіх прапануе каштоўныя ўрокі і новы досвед," — анансуюць арганізатаркі.

Расклад мерапрыемстваў: 

  • 10 кастрычніка: Лекцыя ад Ілоны Еляшэвіч "Горад (не) для жанчыны".
  • 12 кастрычніка: Майстар-клас ад Вольгі Сафронавай "Крэатыўныя метадалогіі для даследавання горада: шпацыр і новы погляд на горад".
  • 13 кастрычніка: Майстар-клас ад Petar Tverkal "Гукі горада: складанне музыкі з гарадскіх гукаў".

Усе мерапрыемствы будуць праходзіць на рускай мове. 

Дзе: Варшава

Калі: 10 - 13 кастрычніка, 19:00.

Кошт:

Тры мерапрыемствы — 120 зл
Два мерапрыемствы — 100 зл
Адно мерапрыемства — 60 зл

Падрабязней

Квіткі

 

 

Іншыя магчымасці