- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 12
- Лакацыя: Польшча local
- Тып магчымасці: майстар-клас, трэнінг
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 31.10.2024, 15:00
- Дэдлайн : 20.10.2024
Арганізатары прапануюць чатыры дні інтэнсіўных практычных заняткаў з журналістамі-прафесіяналамі, дадатковыя анлайн-заняткі па найбольш запатрабаваных тэмах, анлайн- стажыроўкі ў рэдакцыях беларускіх медыя і ментарскую падтрымку.
Чаго чакаць:
- навучыцеся пісаць навіны, праводзіць інтэрв’ю, здымаць відэа, ствараць эксплэйнеры і інфаграфіку
- пазнаёміцеся з прафесійнымі і этычнымі стандартамі журналістыкі
- засвоіце карысныя інструменты і сервісы (у тым ліку штучнага інтэлекту).
Для каго: беларусы з Польшчы і Літвы, якія маюць невялікі досвед працы ў рэдакцыях беларускіх медыя (да 1 года) альбо толькі плануюць паспрабаваць сябе ў журналістыцы. Магчымы ўдзел людзей і з іншых краін у выпадку вашай гатоўнасці самастойна кампенсаваць свой праезд (арганізатары кампенсуюць дарожныя выдаткі ў памеры да 50 еўра).
Удзельнікі, якія пройдуць увесь цыкл навучання, атрымаюць сертыфікаты пра сканчэнне Школы журналістыкі.
Дзе: Варшаве альбо яе ваколіцы.
Калі: 31 кастрычніка - 3 лістапада.
Дэдлайн: 20 кастрычніка.