- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 12
- Для дзяцей і падлеткаў: Для дзяцей і падлеткаў
- Лакацыя: Літва local
- Тып магчымасці: курс
- Дата правядзення: 26.10.2024, 10:00
- Дэдлайн : 21.10.2024
"Прававая ініцыятыва" абвясціла набор на курс па правах чалавека для падлеткаў 13-17 гадоў, якія жывуць у Літве.
На курсе вы даведаецеся:
- Якія правы чалавека існуюць, як яны развіваліся і хто можа іх парушаць
- Як стварыць бяспечнае асяроддзе без мовы варожасці, булінгу і дыскрымінацыі
- Што такое міжкультурнае паразуменне і як эфектыўна вырашаць канфлікты
- Як бяспечна сябе паводзіць у інтэрнэце і якія правілы варта ведаць.
Праграма прадугледжвае шмат ролевых гульняў, практыкаванняў, атмасферу сяброўства і падтрымкі, а таксама фінальны творчы праект.
Арганізатары аплачваюць жытло (пры неабходнасці) і харчаванне.
Дзе: Вільнюс, Літва.
Калі: 26-27 кастрычніка.
Дэдлайн: 21 кастрычніка.