Майстар-клас "Мадэлі кіравання камандамі больш за 10 чалавек і майстэрства прыярытэтызацыі задач" у Варшаве

  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып магчымасці: майстар-клас
  • Дата правядзення: 23.10.2024, 18:30

ABBL(Alliance of Belarusian Business Ladies) запрашае на майстар-клас "Мадэлі кіравання камандамі больш за 10 чалавек і майстэрства прыярытэтызацыі задач".

Падчас майстар-класа вы даведаецеся, як эфектыўна структураваць працу ў камандзе і навучыцца расстаўляць прыярытэты. 

Чаго чакаць:

  • Даведаецеся пра эфектыўныя мадэлі кіравання камандамі ў залежнасці ад іх памеру і нішы бізнесу
  • Азнаёміцеся з інструментамі кантролю працэсаў для розных тыпаў праектаў
  • Атрымаеце веды пра тэхнікі прыярытызацыі задач, якія дапамогуць вам паспяваць галоўнае і не губляцца ў патоку спраў
  • Пройдзеце тэст на навык прыярытызацыі і атрымаеце прыкладныя тэхнікі складання TO DO ліста на дзень.

Вядучая: Надзя Дамкоўская, ментарка fem-founded бізнесаў, CEO welltech праектаў, мае 13-гадовы досвед у пабудове праектаў і 8-гадовы — у маркетынгу.

Праграма майстар-класа:

  • 1 гадзіна — лекцыя
  • 30 хвілін — сесія пытанняў і адказаў
  • Нэтворкінг: магчымасць пагутарыць з удзельнікамі і эксперткай.

Кошт: free donation.

Дзе: Варшава, Chmielna 98 (Connect Wine & Coffee).

Калі: 23 кастрычніка, пачатак у 18:30 (рэгістрацыя з 18:00).

Рэгістрацыя



Іншыя магчымасці