- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 13
- Для дзяцей і падлеткаў: Для дзяцей і падлеткаў
- Лакацыя: Літва local
- Тып магчымасці: нетворкінг
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 24.10.2024, 18:00
"Іншыя" запрашаюць на вечар беларускамоўнага нэтворкінгу ў Вільнюсе.
Арганізатары абяцаюць прыемную атмасферу і прастору, дзе беларуская мова гучыць натуральна і весела. На сустрэчу запрашаюцца ўсе, хто хоча пашырыць кола беларускамоўных знаёмстваў,
пераадолець моўны бар'ер ці проста правесці вечар у душэўнай кампаніі.
Што вас чакае:
- Знаёмствы ў невялікіх групах з цікавымі суразмоўцамі
- Практычныя заданні для лёгкага пачатку размовы
- Магчымасць знайсці аднадумцаў і сябро_вак
- Гарбата, кава і пачастункі.
Узровень беларускай мовы не мае значэння — ад "ніколі не размаўлялі" да "пачалі размаўляць на беларускай да таго, як нарадзіліся."ро
Кошт: бясплатна.
Дзе: Вільнюс, Наўямесціс (дакладнае месца вам паведамяць пасля рэгістрацыі).
Калі: 24 кастрычніка, 18:00-21:00.