Афлайн-воркшоп "Дыскрымінацыя і стыгма: разуменне, выяўленне, пераадоленне" у Вільні

  • Для дзяцей і падлеткаў: Для дзяцей і падлеткаў
  • Лакацыя: Літва local
  • Тып магчымасці: лекцыя, майстар-клас
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 23.10.2024, 16:30

Ініцыятыва "HIV+ Drop" запрашае на афлайн-воркшоп "Дыскрымінацыя і стыгма: разуменне, выяўленне, пераадоленне" у Вільні.

Падчас воркшопа вы:

  • Пазнаёміцеся з паняццем дыскрымінацыі ў праваабарончым дыскурсе
  • Даведаецеся, якія міжнародныя стандарты існуюць у гэтай галіне
  • Навучыцеся адрозніваць стыгму ад дыскрымінацыі
  • Папрактыкуецеся ў працы над кейсамі па дыскрымінацыі на прыкладзе рашэнняў Еўрапейскага суда па правах чалавека.

Для каго воркшоп: для ўсіх, хто хоча разабрацца ў тэме дыскрымінацыі і стыгмы. Папярэднія акадэмічныя веды не патрабуюцца.

Працягласць: 3 гадзіны карыснай інфармацыі і практыкаванняў з перапынкам на каву, чай і печыва. 

Лектар: Назары Баярскі, праваабаронца і трэнер нефармальнай адукацыі.

Мова воркшопа: руская.

Дзе: Літва, Вільнюс (дакладны адрас вам паведамяць пасля рэгістрацыі).

Калі: 23 кастрычніка, 16:30.

Рэгістрацыя

 

Іншыя магчымасці