Спектакль Вольгі Каралёнак і Андруса Дарэлы "Цесля" ў Вільнюсе

  • Лакацыя: Літва local
  • Тып мерапрыемства: спектаклі
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 09.08.2025, 21:09

9 жніўня ў Вільні адбудзецца спектакль «Цесля».

Гэта спектакль пра чалавека, які збіраецца пераязджаць. Але змена месца жыхарства – гэта не толькі фізічны рух у прасторы. Маленькае роднае мястэчка не так проста памяняць на вялікі горад у чужой незнаёмай краіне. Гэта спектакль пра лёс шматлікіх беларускіх сямей, падзеленых і ў часе, і ў прасторы. А мяжа заўсёды пралягае наўпрост пасярэдзіне чалавека.

Рэжысёр: Андрус Дарэла

Аўтар: Вольга Каралёнак

Акцёры: Сяргей Тоўсцікаў, Віталь Лявонаў, Эмілія Пранскутэ, Аксана Чывялёва

Сцэнаграфія: Таццяна Дарэла

Святло: Веніямін Дзмітрошкін

Афіша: HellKit

Музыка: Dzieciuki

Музычнае афармленне: Віталь Лявонаў

Стварэнне дэкарацый: Пётр Макарчук

Прадзюсер: Аляксандра Лер

Спектакль ідзе па-беларуску.

  • Працягласць спектакля 1 гадзіна 15 хвілін.
  • Дата і час: 9 жніўня ў 18:00
  • Месца: Gedemino pr. 28 (уваход на куце з боку A. Stulginskio g.), Вільня

Вам можа спадабацца