Open Call: Даследаванне сучаснай беларускай ідэнтычнасці праз мастацтва і дызайн
Асацыяцыя беларусаў RAZAM запрашае да ўдзелу ў маштабным арт-праекце пад кіраўніцтвам беларускай мастачкі, куратаркі і актывісткі Алены Рабкінай. У рамках праекта будзе арганізавана мастацкая лабараторыя, выставы, выданне кнігі і стварэнне інтэрактыўнага сайта. Праект заклікае беларускіх мастакоў і дызайнераў пераасэнсаваць нацыянальныя сімвалы, падзяліцца ўнікальным культурным досведам і перавызначыць беларускую ідэнтычнасць. Спатканні лабараторыі завершацца выставай і публікацыяй твораў. […]
Серыя лекцый ад Poznanska24 у Варшаве і анлайн
Экс-галерэя, а зараз адукацыйная пляцоўка Poznanska24 анансавалі расклад лекцый на лістапад. Арганізатаркі абяцаюць смех, натхненне і мноства новых адкрыццяў са свету мастацтва. Дзе: Варшава, House of storks space, Ul. Adama Mickiewicza 18 + анлайн. Расклад: 10 лістапада, 18:00 — “Таранціна. Рэжысёрскі метад” з Дашай Брыян. 24 лістапада, 18:00 — “Матыс і колер” з Дар’яй Саладоўнікавай. […]
Дызайн-канферэнцыя ад Ū Hub у Варшаве
Кам’юніці беларускіх стартапаў Ū Hub, анлайн-школа Cidr Family і дызайн-студыя Grafika запрашаюць на дызайн-канферэнцыю “CHLEB”. “Свежая, як круасан у ранішняй кавярні. Хатняя, як “Нарачанскі” з “Караваю”. Утульная, як маміна шарлотка. Лідары індустрыі абмяркуюць дызайн-кар’еры, крэатыўныя праекты, AI, блогінг і многае іншае,” – так анансуюць свой івэнт арганізатары. Для каго: дызайнераў заснавальнікаў стартапаў крэатыўных людзей. Спікеры: […]
Bебінар “Кам’юніці для актывісцкіх праектаў”
Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запрашае на вебінар для тых, хто хоча ствараць, пашыраць і развіваць супольнасць сваіх актывісцкіх праектаў. Аўтар вебінара: прадпрымальнік, больш за 7 гадоў досведу ў стварэнні, развіцці і манетызацыі супольнасцяў, кансультант па развіцці community-based прадуктаў і працы з супольнасцямі для прадпрымальнікаў. Праграма: Навошта людзям супольнасці і што такое лічбы Данбара? Ключавыя […]
Анлайн-інтэнсіў для дызайнерак і дызайнераў
Школа Кампетэнцый запрашае на анлайн-інтэнсіў для дызайнерак і дызайнераў. Арганізатары абяцаюць пагрузіць у свет новых трэндаў і тэхналогій, навучыць дызайн-мысленню і эфектыўнаму вырашэнню задач. Экспертка і эксперт: Алекс Шуб — заснавальнік ALMA.AGENCY, крэатыўны эксперт з больш чым 20-гадовым досведам у дызайне. Паліна Власава — UX/UI і графічная дызайнерка, якая ведае, як зрабіць праект зручным і […]
Творчая драма: як расказваць пра тэхнічныя праекты праз гісторыі людзей
Imagine Y запрашаюць на практычную сесію “Творчая драма: як расказваць пра тэхнічныя праекты праз гісторыі людзей”. Арганізатары абяцаюць паказаць, як выкарыстоўваць эмоцыі, гісторыі і законы драмы для развіцця свайго праекта ці брэнда. Ты даведаешся: як расказваць пра складаныя тэхнічныя тэмы праз чалавечыя гісторыі чаму гісторыя з героямі, эмоцыямі і драмай будзе працаваць лепш, чым слайды […]
Майстар-клас па вырабе скрыні з фанеры і выпальванні ўзораў у Кракаве
Дом беларускай дыяспары Кракава “Прастора” запрашае на майстар-клас па вырабе скрыні з фанеры і выпальванні ўзораў. Падчас мерапрыемства вы разам з рамеснікамі зробіце скрыню, а пасля ўпрыгожыце яе ўзорамі. Кошт: free donation. Дзе: Кракаў, Прастора (ul. Mikołajska 4/6). Калі: 3 лістапада, 14:30 — 17:30. Рэгістрацыя
Інтэнсіўны курс па ангельскай мове і пітчынгу “PitchPerfect: English for Change-Makers”
Safe.space.english запрашаюць на інтэнсіўны курс па ангельскай мове і пітчынгу “PitchPerfect: English for Change-Makers”. Курс складаецца з шасці анлайн-заняткаў і прызначаны для маладых беларусаў і беларусак ва ўзросце 18—35 гадоў, якія займаюцца актывізмам, грамадскімі праектамі або жадаюць умацаваць сваю ролю ў грамадзянскай супольнасці. Арганізатары абяцаюць палепшыць вашы веды ангельскай мовы і навучыць эфектыўна прэзентаваць праекты, […]
Акселератар ByWomen: ператварай свае ідэі ў падзеі
IFAE запрашае беларускіх жанчын і дзяўчат далучыцца да Акселератара “ByWomen: ператварай свае ідэі ў падзеі”. Праграма скіраваная на развіццё патэнцыялу і пашырэнне магчымасцей беларускіх жанчын і дзяўчат, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь. Для каго: Для тых, хто плануе распачаць сваю справу альбо рэалізаваць свой адукацыйны, культурніцкі, экалагічны альбо іншы праект Для тых, хто шукае падтрымкі […]
Анлайн-курсы на польскай мове ад Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
Вольны Беларускі Ўніверсітэт аб’яўляе набор на 8 міні-курсаў на польскай мове, якія ахопліваюць самыя актуальныя тэмы ў сферы бяспекі, кіравання, новых тэхналогій і камунікацый. Дэзінфармацыя і бяспека: Вы даведайцеся, як дэзінфармацыя ўплывае на бяспеку і інфармацыйную прастору. Курс уключае тэмы fact-checking, аналіз fake news і deep fake, а таксама барацьбу з дэзінфармацыяй на міжнароднай арэне. […]
Серыя вэбінараў па развіццю адукацыйнага напрамку
DrivED запрашае наведаць вэбінары, прысвечаныя стварэнню і прасоўванню адукацыйных курсаў. Ад ідэі да якаснага курса: 5 крокаў. “Абмяркуем, як рэалізаваць ідэю курса якасна метадычна. Якія ёсць падводныя камяні і пасткі пры стварэнні адукацыйных праграм. Атрымаеце чэк-ліст, як пазбегнуць памылак.” Калі: 29 кастрычніка, 18:00 Берлін, Варшава / 20:00 Менск. Як сінхранізаваць методыку і прасоўванне курсаў? “Часта […]
Кніжны клуб з тоні лашдэн у Варшаве
Mit Space, Bukinistka_pl і тоні лашдэн запрашаюць на кніжны клуб па кнізе Алівіі Лэнг “Сад супраць часу”. тоні лашдэн – пісьменні:ца і актывіст:ка з Беларусі, аўтар:ка “Чорны лес”, “Последний автобус уходит в восемь” і інш. “Сад супраць часу” — гэта мемуары брытанск:ай пісьменні:цы Алівіі Лэнг, якая падчас пандэміі набыла стары асабняк з закінутым садам. У […]
Майстар-класы па пляценню гарлячак у Варшаве
Takemyneck запрашаюць майстар-класы па пляценню гарлячак. Арганізатары абяцаюць: добрую атмасферу з музыкай ды размовамі, welcome drink (на ваш выбар) + snack bar — у цане. усе матэрыялы і гарантыю, што ў вас абавязкова атрымаецца магчымасць сплесці свой малюнак ці слова. Кошт: 170 злотых. Дзе: Варшава, MICHELLE CAFE (Grochowska 282) Калі: 26 кастрычніка, 10:30 — 15:30; […]
Кнiжны клуб “Рукі жанчын маёй сям’і былі не для пісьма”
Ініцыятыва “Адчуй” запрашае на кнiжны клуб, дзе будзе абмяркоўвацца кнiга “Рукі жанчын маёй сям’і былі не для пісьма” Яганы Джаббаравай. “Кампазіцыя кнігі прыпадоблена да жаночага цела. Цела, якое з аднаго боку рэгулюецца строгімі правіламі патрыярхальнай азербайджанскай сям’і, а з другога — церпіць на неўралагічнаую хваробу, што выклікае моцны боль і адымае мову. Метафарычна звяртаючыся глава […]
Трэнінг “Як справіцца са стрэсам на працы?”
Праект Imagine Y запрашае на трэнінг “Як справіцца са стрэсам на працы?” у Вільнюсе і анлайн. Мэта трэнінга — навучыць вас справіцца са стрэсам і знайсці баланс паміж асабістым жыццём і працай. Лектарка: Інна Шукшына — практыкуючы псіхолаг з дзесяцігадовым досведам і прафесійны коўч ICU. Што будзе разглядацца падчас трэнінгу: Як усё паспяваць і знайсці […]
Лекцыя “Модныя пасткі: як пазнаць актуальныя рэчы і пазбавіцца ад непатрэбных трат?” у Кракаве
Дом беларускай дыяспары Кракава “Прастора” запрашае на лекцыю “Модныя пасткі: як пазнаць актуальныя рэчы і пазбавіцца ад непатрэбных трат?” Лектарка — стылістка Ірына Кова. Вас чакае агляд зімовых трэндаў 2024/2025, а таксама адказы на пытанні: Што такое трэнды і ці варта імі кіравацца? Як абіраць актуальныя рэчы і не траціць шмат грошай? Як зрабіць так, […]
Акцёрскі воркшоп MOVING ACT у Варшаве
Станіслава Шаблінская і Павел Гародніцкі з Belarus Free Theatre запрашаюць на акцёрскі воркшоп MOVING ACT, скіраваны на працу з целам. Гэты воркшоп для тых, хто хоча разняволіцца, пасябраваць з целам, развіць фантазію і эмацыйнасць. У плане варкшопа: даследаваць, як цела выказвае эмоцыі здымаць заціскі і вучыцца адпускаць напружанне праз гульнявыя і фізічныя практыкі. Пра выкладчыкаў: […]
Анлайн-курс “Трэнды сацсетак і верыфікацыя кантэнту”
Фактчэкінгавая ініцыятыва Azbuka media запрашае прыняць удзел у анлайн-курсе “Трэнды сацсетак і верыфікацыя кантэнту”..Курс складаецца з 5 вебінараў і накіраваны на дапамогу заставацца ў трэндзе, успрымаць сацыяльныя сеткі як магутны рэсурс, навучыцца ствараць, прасоўваць і правяраць кантэнт, які размяшчаецца ў сацсетках. На вебінарах абмяркуецца: якія трэнды сацыяльных сетак існуюць сёння як працаваць з анлайн-аудыторыяй якасна […]
Збор заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча
Беларускі ПЭН абвясціў прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні або на тэму зняволення. На разгляд прымаюцца творы, апублікаваныя цалкам ці часткова ў перыяд з лістапада 2023-га па верасень 2024 года. Арганізатары заклікаюць сяброў і прыхільнікаў зняволеных збіраць і захоўваць літаратурныя сведчанні з-за кратаў і запрашаюць зняволеных удзельнічаць у […]
Вебінар “Скетчноўтынг: як рабіць ідэі нагляднымі, калі ты не мастак”
Праваабарончая ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” запрашае журналістаў і грамадзянскіх актывістаў на бясплатны вебінар пра тое, як выкарыстоўваць простыя сродкі скетчноўтынгу, каб зрабіць ідэі нагляднымі “Скетчноўтынг: як рабіць ідэі нагляднымі, калі ты не мастак”. Чаго чакаць: Даведаецеся, што такое скетчноўтынг і ў якіх сферах ён карысны (не толькі для мастакоў) Убачыце, як можна перадаць складааныя канцэпцыі […]
Афлайн-воркшоп “Дыскрымінацыя і стыгма: разуменне, выяўленне, пераадоленне” у Вільні
Ініцыятыва “HIV+ Drop” запрашае на афлайн-воркшоп “Дыскрымінацыя і стыгма: разуменне, выяўленне, пераадоленне” у Вільні. Падчас воркшопа вы: Пазнаёміцеся з паняццем дыскрымінацыі ў праваабарончым дыскурсе Даведаецеся, якія міжнародныя стандарты існуюць у гэтай галіне Навучыцеся адрозніваць стыгму ад дыскрымінацыі Папрактыкуецеся ў працы над кейсамі па дыскрымінацыі на прыкладзе рашэнняў Еўрапейскага суда па правах чалавека. Для каго воркшоп: […]
Прэзентацыя е-платформы learn4belarus.online і дыскусія “Адукацыя для роста і ўзмацнення грамадзянскай супольнасці Беларусі”
Адукацыйная платформа learn4belarus.online і БНП запрашаюць на дыскусію “Адукацыя для роста і ўзмацнення грамадзянскай супольнасці Беларусі” і прэзентацыю е-платформы learn4belarus.online. Спікеры ад адукацыйных арганізацый, вытворцы прадуктаў нефармальнай адукацыі разам з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці абмяркуюць наступныя пытанні: Якія веды патрэбны зараз грамадзянскай супольнасці для дасягнення дэмакратычных перамен? Якія адукацыйныя запыты існуюць з боку актывістаў, прадстаўнікоў арганізацый і […]
Беларускамоўны нэтворкінг у Вільнюсе
“Іншыя” запрашаюць на вечар беларускамоўнага нэтворкінгу ў Вільнюсе. Арганізатары абяцаюць прыемную атмасферу і прастору, дзе беларуская мова гучыць натуральна і весела. На сустрэчу запрашаюцца ўсе, хто хоча пашырыць кола беларускамоўных знаёмстваў,пераадолець моўны бар’ер ці проста правесці вечар у душэўнай кампаніі. Што вас чакае: Знаёмствы ў невялікіх групах з цікавымі суразмоўцамі Практычныя заданні для лёгкага пачатку […]
Лекцыя пра дадаізм на беларускай мове ў Познані
Крэатыўная майстэрня “Аловак” запрашае на першую ў Познані лекцыю пра дадаізм на беларускай мове “Што такое Дада?” Лектарка: Каця Чуняк, мастачка і культуролаг. Размова пойдзе пра спрэчнае Дада: утварыўшыся як пратэст супраць існуючай рэальнасці і адмаўляючы папярэдні досвед, дадаісты імкнуліся стварыць новае мысленне і мастацтва, выкарыстоўваючы прынцып выпадковасці. Дзе: Познань, Galeria Jerzego Piotrowicza, Kramarska 3. […]
Майстар-клас “Мадэлі кіравання камандамі больш за 10 чалавек і майстэрства прыярытэтызацыі задач” у Варшаве
ABBL(Alliance of Belarusian Business Ladies) запрашае на майстар-клас “Мадэлі кіравання камандамі больш за 10 чалавек і майстэрства прыярытэтызацыі задач”. Падчас майстар-класа вы даведаецеся, як эфектыўна структураваць працу ў камандзе і навучыцца расстаўляць прыярытэты. Чаго чакаць: Даведаецеся пра эфектыўныя мадэлі кіравання камандамі ў залежнасці ад іх памеру і нішы бізнесу Азнаёміцеся з інструментамі кантролю працэсаў для […]
Сустрэча “Беларуская Батлейка” з Аляксандрам Ждановічам у Варшаве
Беларускі Моладзевы Хаб запрашае на сустрэчу з Аляксандрам Ждановічам (Маляванычам), прысвечаную беларускай батлейцы. Аляксандр Ждановіч — артыст, мастацкі кіраўнік міжнароднага фестываля “Нябёсы”. Вы даведаецеся: што такое батлейка чаму на Беларусі гэты старажытны лялечны тэатр называлі так, а ва Украіне і Расіі “вярцеп”, а ў Польшчы “шопка” адкуль сумесь сакральных і жартоўна-бытавых матываў батлеечнай дзеі. Таксама […]
Курс заняткаў па акторскіх імправізацыях з Андрэем Саўчанкам
MIT space і Тутэйшы тэатр запрашаюць на курс заняткаў па акторскіх імправізацыях з Андрэем Саўчанкам “Мастацтва імправізацыі. Пачатак”. Занятак складаецца з 3-х напрамкаў: трэнінг. Практыкаванні і гульні аналіз. Зваротная сувязь і адзначэнне пазітыўных праяў практыка. Акторскія імправізацыі “Гаральд”. Кошт: 700 zł. Дзе: Варшава, MIT space. Калі: 27 кастрычніка — снежань, раз на тыдзень у нядзелю […]
Курс па правах чалавека для падлеткаў у Вільнюсе
“Прававая ініцыятыва” абвясціла набор на курс па правах чалавека для падлеткаў 13-17 гадоў, якія жывуць у Літве. На курсе вы даведаецеся: Якія правы чалавека існуюць, як яны развіваліся і хто можа іх парушаць Як стварыць бяспечнае асяроддзе без мовы варожасці, булінгу і дыскрымінацыі Што такое міжкультурнае паразуменне і як эфектыўна вырашаць канфлікты Як бяспечна сябе […]
Восеньская школа па правах чалавека
“Прававая ініцыятыва” распачала набор на Восеньскую школу па правах чалавека. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе паўналетнія беларусы і беларускі, каму блізкая тэма правоў чалавека і іх абароны. Чаго чакаць: 3 афлайн-сесіі ў Вільнюсе (25-27 кастрычніка, 23-24 лістапада, 13-15 снежня) вэбінары паміж сесіямі магчымасць прыняць удзел у конкурсе стажыровак ужо пасля першай сесіі. Дзе: Вільнюс, анлайн. Калі: […]
Праграма MOST і Гётэ-Інстытут у Літве запрашаюць экспертаў ды экспертак да супрацы
Архіў VEHA збірае фотаздымкі
Выхадныя з літаратурай Усходняй Еўропы ў Варшаве
Уводны курс па правах чалавека ў Польшчы
Беларуская Праваабарончая школа і Тэрыторыя правоў абвяшчаюць набор на Ўводны курс па правах чалавека, які адбудзецца ў афлайнавым фармаце ў Польшчы.
Школа журналістыкі IFAE MediaLab
IFAE MediaLab распачынае восеньскі набор у Школу журналістыкі.
Вэбінар “Як НДА сябраваць з медыямі”
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў запрашае на вэбінар “Як НДА сябраваць з медыямі” у рамках анлайн-курса “Эфектыўныя камунікацыі для НДА і медыяў”.
Набор на стыпендыяльную праграма “Gaude Polonia” на 2025 год
Працягваецца набор на стыпендыяльную праграму “Gaude Polonia” Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы на 2025 год.
Нэтворкінг-сустрэча “An Itch You Can’t Scratch” у межах Варшаўскага Галерэйнага Уікенда
Музей Вольнай Беларусі і Fundacja Galerii PIANA запрашаюць мастакоў і мастачак, куратараў і куратарак, якія жадаюць далучыцца да міжнароднай арт-сцэны, на Нэтворкінг-сустрэчу ў межах Варшаўскага Галерэйнага Уікенда.
Анлайн-інтэнсіў “Крэатыўныя рашэнні: яднаючы ідэі і тэхналогіі”
Школа Кампетэнцый запрашае да ўдзелу ў анлайн-інтэнсіве “Крэатыўныя рашэнні: яднаючы ідэі і тэхналогіі”.
“Глупства гэта ваша сучаснае мастацтва” — сустрэча з Ксюшай Тырсікавай у Варшаве
Free Belarus Center запрашае на сустрэчу з Ксюшай Тырсікавай “Глупства гэта ваша сучаснае мастацтва”.
CreateCulture Eco Festival у Вільні
CreateCulture Space запрашае на CreateCulture Eco Festival, які пераасэнсоўвае адносіны чалавека з прыродай і планетай і яднае мастацтва, музыку і экалагічную дасведчанасць.
Адукацыйны анлайн-курс кіравання праектамі “Мае Сэнс. Праектны менеджмент у АГС”
“Мае Сэнс. Праектны менеджмент у АГС” — адукацыйны анлайн-курс пра эфектыўнае кіраванне праектамі на этапах планавання, падрыхтоўкі, рэалізацыі і ацэнкі.
“Урбанізм і жанчыны” — серыя мерапрыемстваў у Варшаве
Wox.warsaw запрашаюць на серыю мерапрыемстваў, прысвечаных тэме “Урбанізм і жанчыны”.
Праграма анлайн-падтрымкі беларускіх стартапаў за мяжой
WESTART і EBRD анансавалі сумесную праграму анлайн-падтрымкі беларускіх стартапаў за мяжой ад вядучых беларускіх заснавальнікаў, інвестараў і экспертаў.
Канферэнцыя Менскай урбаністычнай платформы “Vada ŭ horadzie”
Менская ўрбаністычная платформа анансуе штогадовую канферэнцыю, тэма якой — “Vada ŭ horadzie.”
Арганізацыйная падтрымка ад БНМС “РАДА”
БНМС “РАДА” запускае арганізацыйную праграму падтрымкі для моладзевых арганізацый і актывістаў.
CreateTech Brunch — сіла самапрэзентацыі і нэтворкінгу ў tech індустрыі
CreateCulture Space і Rmrkblty запрашаюць на CreateTech Brunch, дзе будзе даследвацца сіла самапрэзентацыі і нэтворкінгу ў tech індустрыі.
Адкрыты прыём заявак на медыятон для гендарных і ЛГБТКІ+ актывіст_ак з Беларусі
CreateCulture Space распачынае прыём заявак на медыятон для гендарных і ЛГБТКІ+ актывіст_ак з Беларусі.
Цыкл кароткіх лекцый Ганны Севярынец “Беларусь як тэкст. Хто і як стварае беларускі сусвет такім, якім ён ёсць”
Праект “TAŬBIN” запускае цыкл лекцый пісьменніцы і літаратуразнаўцы Ганны Севярынец “Беларусь як тэкст. Хто і як стварае беларускі сусвет такім, якім ён ёсць”.
Алгарытмы ўлады: інструменты лічбавага кантролю і ўплыву
“Кампус палітычнай навукі” запрашае на rраш-курс “Алгарытмы ўлады: інструменты лічбавага кантролю і ўплыву”.
10 Стыпендый Адраджэння – стыпендыяльная праграма падтрымкі
Прадстаўніцтва па нацыянальным Адраджэнні абвяшчае набор на стыпендыяльную праграму “10 Стыпендый Адраджэння”.
Таргетынг для медыйшчыкаў і актывістаў: эфектыўнае выкарыстанне Meta, YouTube і TikTok
Праваабарончая ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” запрашае на бясплатны вэбінар “Таргетынг для медыйшчыкаў і актывістаў: эфектыўнае выкарыстанне Meta, YouTube і TikTok”.
Youth SPACE трэнінг – праграма лідарства для моладзі ў Варшаве
IFES і “Справа Выбару” запрашаюць да ўдзелу ў Youth SPACE трэнінгу – праграме лідарства для моладзі.
Лекцыя Сафіі Садоўскай “За сцяной Эдэма: мастакі і прырода” у варшаўскай культурна-адукацыйнай прасторы MIT space
MIT space запрашае на лекцыю Сафіі Садоўскай “За сцяной Эдэма: мастакі і прырода” у Варшаве.
Квэст “Філаматы і Філарэты” адбудзецца ў Вільнюсе
З нагоды чарговай гадавіны ўтварэння таварыства Філаматаў ULegend запрашаюць на квэст “Філаматы і Філарэты” у Вільнюсе.
Пісьменніцкі варкшоп “Гісторыі з маёй сям’і” адбудзецца падчас фестывалю Pradmova у Вільнюсе
Зін “Фігуры” запрашае на пісьменніцкі варкшоп “Гісторыі з жыцця маёй сям’і” у межах фестываля Pradmova.
Пачынаецца новы набор у школу маладога пісьменніка
Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвесціў новы набор у Школу маладога пісьменніка.
Нязмушаны нэтворкінг у Варшаве
Арганізацыя ІншыЯ і аб’яднанне беларусаў Нямеччыны Razam e.V. у партнёрстве з Press Club Belarus запрашаюць беларускіх актывіст_ак і журналіст_ак на нетворкінг ва ўтульнай прасторы.
Серыя вэбінараў “Па-за навязанымі ідэнтычнасцямі: разуменне сучаснай культурнай дынамікі і супраціву ва Усходняй Еўропе”
Сетка культурніцкіх арганізацый краін Усходняга партнёрства ладзіць серыю з пяці вэбінараў “Beyond Imposed Identities – Understanding Current Cultural Dynamics and Resistance in Eastern Europe”.
Як арганізаваць працу рэдакцыі/праекта ў выгнанні? Варкшоп для журналістаў
International Media Academy (IMA, Берлін) сумесна з Медыя Акадэміяй Press Club Belarus арганізоўваюць чатырохдзённы варкшоп для беларускіх журналістаў_ак.
Дыскусійны кэмп Baltic chain, прысвечаны сучасным выклікам у Паўночна-Усходняй Еўропе
Міжнародная ініцыятыва “Форын-офіс” і Міжнародная дыскусійная ліга “4УМ”запрашаюць тых, хто заматываваны ў дыскусіях і дэбатах і прадстаўляе Беларусь, Літву, Латвію ці Эстонію (пражываеце як у гэтых краінах, так і за іх межамі).
Трэнінг для НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій
Арганізацыя “ІншыЯ” і аб’яднанне беларусаў Нямеччыны Razam e.V. у партнёрстве з Press Club Belarus запрашаюць беларускіх актывіста_к на афлайн-трэнінг для грамадскіх арганізацый і ініцыятыў па стварэнні камунікацыйных стратэгій і фармуляванні камунікацыйных задач.
Фонд Tutaka прымае заяўкі на ўдзел у IV Дэкламатарскім конкурсе да Дня роднай мовы-2025
Заяўкі прымаюцца да 31 студзеня 2025 года.
Сустрэча з каардынатаркай ініцыятывы “Вольныя” Веранікай Станкевіч на тэму “Пабудова кам’юніці для НДА”
Вераніка Станкевіч кіруе арганізацыяй, якая займаецца прыцягненнем валанцёраў для дапамогі былым палітвязням. За год працы ініцыятывы “Вольныя” атрымалася стварыць кам’юніці з неабыякавых беларусаў і беларусак, якое дапамагае. Больш за 130 чалавек падалі заяўкі на ўдзел. Зараз звыш 50 валанцёраў актыўна дапамагаюць былым палітвязням у адаптацыі і рэсацыялізацыі.
Тры анлайн-варкшопы з кар’ернай кансультанткай Жэняй Сядовай ад sekktor.online
sekktor.online запрашае на цыкл з трох варкшопаў ад HR-спецыялісткі Жэні Сядовай па тым, як арганізаваць сваю сама-прэзентацыю ў сеціве і ў CV.
Курс-практыкум па арт-менеджмэнце ад заснавальніцы INEXKULT Вольгі Кулікоўскай
У праграме курса: • Цыкл эфектыўнага кіравання мастацкімі і культурніцкімі праектамі. Вывучэнне ключавых стратэгій і прынцыпаў для паспяховай арганізацыі і развіцця праектаў у сферы культуры. • Сацыяльныя сеткі і лічбавы маркетынг для культурніцкіх праектаў: практычны блок па выкарыстанні сацыяльных сетак і лічбавых інструментаў для прасоўвання і камунікацыі культурніцкіх ініцыятыў. • Распрацоўка грантавых праектаў. Штучны інтэлект як сучасны інструмент для стварэння паспяховых грантавых заявак. Вы зможаце: […]
«Дызайн звыклых медыя: эфектыўнае выкарыстанне графікі і UX/UI», бясплатны анлайн-курс ад XLNT.AGENCY
Спецыяльны практычны курс распрацаваны заснавальнікамі крэатыўнага агенцтва XLNT.AGENCY пры падтрымцы Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Разбіраемся ў відах арт-рэзідэнцый
У стужках сацыяльных сетак і на вэб-агрэгатарах магчымасцяў, адным з якіх у пэўным сэнсе з’яўляецца Telegram-канал sekktor, часта публікуюцца оўпэнкол за оўпэнколам, даючы нам уражанне, што мы ў курсе асноўных наяўных магчымасцяў для творцаў. Аднак поўная карціна, як і зазвычай з мастацтвам, лепш бачная, калі адступіць на крок-два. У гэтым гайдзе мы ўгледзімся ў разнастайнасць […]
Як падаць заяўку на арт-рэзідэнцыю
З разнастайнасцю рэзідэнцый і іх неабходнасцю творцам і дзеячам культуры разабраліся. Як жа на іх трапіць? У сённяшнім, трэцім, гайдзе разам з фаўндаркай Telegram-канала sekktor Кацяй Раманчык прапануем некалькі важных парадаў у справе падачы заявак на праграмы Artist-in-Residence.
Шукаем міжнародныя магчымасці для творчых дзеячаў самастойна
Якія вэб-старонкі мы трымаем у закладках, каб адсочваць магчымасці арт-сферы для sekktor і якія раім усім? Сёння па пунктах раскрываем свае крыніцы і ўласна логіку пошуку.
Дзе адсочваць прапановы па мабільнасці творцам у групе рызыкі і in exile? Збіраем спіс арганізацый
Для артыстаў і іншых спецыялістаў у галіне культуры, якія сутыкаюцца са знешнімі пагрозамі або маюць патрэбу ў падтрымцы, існуюць розныя арганізацыі, гатовыя аказаць дапамогу – часта таксама ў фармаце рэзідэнцый, грантаў і прытулкаў. Як правіла, падаць заяўку можна ў любы момант.
Разбіраем культурную мабільнасць разам з экспертамі On the Move
Дзякуючы таму, што аднойчы мы самі карысталіся оўпэнколам са свайго ж Telegram-канала, sekktor сустрэўся са сваім кумірам – глабальнай сеткай культурніцкіх арганізацый On the Move, якая даследуе праблематыку мабільнасці для мастакоў і іншых людзей ад культуры. І, што важна, прасоўваюць неабходнасць удасканалення гэтага тыпу падтрымкі з боку палітыкаў – найперш еўрапейскіх. У некалькіх бліжэйшых гайдах […]
Інстытуцыйная падтрымка для творцаў і дзеячаў культуры: якая яна бывае?
З нагоды росту з Telegram-канала ў платформу, робім прыпынак на рэфлексію пра тэматыку, з якой пачаўся і пра што насамрэч піша sekktor.
Выдаўцам і кнігагандлярам: прымаюцца заяўкі на кніжны кірмаш на фестывалі PRADMOVA 2024
Аргкамітэт PRADMOVA 2024 запрашае да ўдзелу ў кніжных кірмашах, якія адбудуцца ў межах фестывалю у Вільнюсе, Берліне, Варшаве і Познані.
“Лідары будучыні” — анлайн-курс па кіраванні арганізацыямі грамадзянскай супольнасці ад ВБЎ
Вольны Беларускі Ўніверсітэт запрашае да ўдзелу ў кусе грамадскіх актывістаў, якія маюць высокую матывацыю развіваць свае арганізацыі і ўплываць на вырашэнне важных для беларускага грамадства і беларускіх дыяспар пытанняў. Пажаданы стаж дзейнасці ў арганізацыі не менш за 3 гады.
Фестываль “Другая спроба” у Познані, прысвечаны андэграўнднаму тэатральнаму руху беларускіх і ўкраінскіх імігранцкіх суполак
“Другая спроба” — гэта серыя мерапрыемстваў у фармаце фестывалю, каб прадэманстраваць андэграўндны тэатральны рух сярод імігранцкіх суполак (Беларусь, Украіна).
Анлайн-лекцыя Анастасіі Рыдлеўскай “Антыдрама і Антыраман” з гадавога курса па літаратуры
Наста Рыдлеўская выкладала замежную літаратуру ў БДУ да 2021 года, але вымушана была пераехаць з-за пратэстаў у Беларусі. З таго часу Наста выпусціла кнігу, музычны альбом і кліп, а яе працы вы не раз бачылі на выставах у Польшчы ды іншых краінах Еўропы.
Запрашаем на анлайн-дыскусію з менеджарамі праграм MOST+, EU4Culture i ArtPower Belarus
sekktor запрашае на анлайн-дыскусію пра досвед удзелу і планавання праграмаў мабільнасці для беларускіх дзяечаў і дзяячак культуры.
SMMNI Online Camp
У сучасным свеце сацыяльныя сеткі сталі неад’емнай часткай жыцця: больш за 4,7 мільярда чалавек актыўна карыстаюцца сацсеткамі, праводзячы ў сярэднім 2,5 гадзіны ў дзень на розных платформах. Гэта не толькі прастора для зносін, але і пляцоўкі прысутнасці брэндаў, фармавання грамадскай думкі і выбудоўвання стасункаў з аўдыторыяй.
Лекцыя арт-куратаркі Соні Садоўскай у Вільнюсе
Мастацтвазнаўца і куратарка Соня Садоўская распавядзе, як мастакі на працягу гісторыі ўзаемадзейнічалі з прыродай: ад натхнення да прызнання яе паўнавартасным суаўтарам твораў.
Тры гарачыя вакансіі ад CreateCulture Group у Вільнюсе, Літва
Каманда, якая развівае CreateCulture Space, а таксама дыгітальныя культурніцкія праекты, пашыраецца і мае цікавыя вакансіі на праектную працу:
Трэнінг з Надзеяй Пуцятай “Краўдфандынг: як прыцягнуць падтрымку і рэалізаваць свае ідэі?” (Варшава+анлайн)
На трэнінгу вы даведаецеся пра: — Што такое краўдфандынг? — Як выбраць прыдатную платформу? — Эфектыўнае прасоўванне: як зацікавіць і прыцягнуць укладчыкаў? — Памылкі, якіх варта пазбягаць — Пакрокавае кіраўніцтва па запуску кампаніі.
Анлайн-семінар “Археалогія Беларусі за мяжой: праблемы інкарпарацыі беларускіх даследчыкаў у цэнтральнаеўрапейскія навуковыя працэсы”
19 верасня ўсе жадаючыя запрашаюцца на анлайн-семінар “Археалогія Беларусі за мяжой: праблемы інкарпарацыі беларускіх даследчыкаў у цэнтральнаеўрапейскія навуковыя працэсы”.
Медыятон для гендарных і ЛГБТКІ+ актывістаў і актывістак
Медыятон — гэта інтэнсіўнае 3-дзённае мерапрыемства, дзе вы зможаце стварыць медыяпрадукт: відэа, падкаст, фотапраект і іншае, у камандзе з іншымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі і экспертамі. Мэта — асвятленне гендэрнай роўнасці і правоў ЛГБТКІ+.
Фотапленэр па Варшаве з Вольгай Шукайлай
Фатографка, фотарэдактарка і выкладчыца Вольга Шукайла запрашае на фотапленэр — унікальнае мерапрыемства для тых, хто хоча навучыцца лавіць класныя кадры ў паўсядзённым жыцці і ператвараць іх у фатаграфіі, якімі можна ганарыцца. Вольга мае больш за 10 год працы ў медыя, якія навучылі рабіць добрыя кадры ў любых умовах і пра любых абставінах. І цяпер Вольга з задавальненнем дзяліцца ведамі.
Курс Жэні Давідзенкі па акцёрскім і рэжысёрскім майстэрстве, Гданьск
Курс прызначаны для тых, хто хоча паспрабаваць сябе ў акцёрскім і рэжысёрскім майстэрстве, працуючы ў інтэрнацыянальнай групе.
Беларуская Школка ў Вільні
Стваральніцы і стваральнікі Беларускай Школкі ў Вільні працягваюць развіваць праект, каб у беларускіх дзяцей была магчымасць атрымаць дадатковую адукацыю на беларускай мове.
Курсы акцёрскага майстэрства для дарослых у Вільні
Курс уключае ў сябе трэнінгі па акцёрскім майстэрстве, сцэнічнай мове, пластыцы, імправізацыі, а таксама заданні на працу з партнёрам.
OnlineLab «Хімія падкаста» з Ірынай Новік ад БАЖ
Анлайн-курс для журналістаў і журналістак, блогераў і блогерак, актывістаў і актывістак.
Анлайн-дыскусія “Аб тэатральнай адукацыі ў Беларусі. Навошта тэатр?”
#BIT_talks запрашаюць пагутарыць пра працэсы, якія адбываюцца ў беларускай тэатральнай адукацыі.
Новыя тэатральныя галасы Беларусі і Украіны: шоўкейс Eastern Stage
З 10 верасня па 9 кастрычніка ў Тэатральным інстытуце імя Збігнева Рашэўскага ў Варшаве пройдуць паказы ў межах шоўкейса Estern Stage (Jazdów 1). Уваход вольны, месцы можна забраніраваць па адрасе bilety@instytut-teatralny.pl.
Базавы курс па стварэнні музыкі ў Ableton live 12 стартуе 11 верасня
З 11 верасня стартуе аўтарскі курс Вовы Патапенкі па стварэнні музыкі ў Ableton live 12, які ўжо зарэкамендаваў сябе.
Менская ўрбаністычная платформа запрашае на анлайн-размовы пра беларускія рэкі і гарады
Разам з вядучымі экспертамі і эсперткамі ў гэтай сферы пагаворым пра тое, як рэкі ўплывалі на развіццё беларускіх гарадоў у мінулым, як яны выглядаюць сёння і якія перспектывы нас чакаюць у будучыні.
Творчая сустрэча KANAPLEV+LEIDIK у DZIVNE
Жэня Канаплёў і Юлія Лейдзік раскажуць пра свае творчае шляхі і натхненні, а таксама на практыцы пакажуць, як стварыць выразнае фота, выкарыстоўваючы святло ад падручных сродкаў: вокны, ліхтарыка, лямпы і не толькі.
CON#FFFAAA 2.0 — канферэнцыя па digital-крэатыве ад студыі 69pixels
6 верасня — ідэальная пятніца, каб узяць выходны. Спытаеце чаму? Таму што con#fffaaa вяртаецца ў Варшаву!
Free Belarus Center запускае акселератар публічных кампаній
Удзельнікі і ўдзельніцы акселератара будуць працаваць над ідэямі публічных кампаній, распрацоўваць план іх правядзення і рэалізоўваць іх. Гэта магчымасць атрымаць новыя веды і навыкі ад спецыялістаў у гэтай сферы. Лепшыя ідэі змогуць прэтэндаваць на фінансавую падтрымку.
Прэзентацыя ROY.PASS – новага сервіса для арганізацыі бяспечных івэнтаў
Беларускія распрацоўшчыкі выйгралі ў конкурсе сацыяльных праектаў Imagine Y і распрацавалі інструмент для бяспечнай рэгістрацыі на мерапрыемствы ROY.PASS.
Пачаўся набор на польскую стыпендыяльную праграму “Gaude Polonia”
Нацыянальны цэнтр культуры аб’яўляе аб прыёме заявак на стыпендыяльную праграму “Gaude Polonia” Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы на 2025 год.
“Квілт гонару” — арт-праект, прысвечаны квір-супольнасці Беларусі
Запрашаюць ЛГБТК+ людзей пашыць разам квілт гонару. Community quilt — коўдра з абрэзкаў, пашытая з рознакаляровых і стракатых кавалачкаў тканіны некалькімі ўдзельнікамі_цамі адной супольнасці і аб’яднаная адной тэмай. Вам спатрэбяцца матэрыялы для шыцця і базавыя навыкі шыцця. Падумайце пра тое, як вы сябе ідэнтыфікуеце, што вас натхняе і дае вам сілы, што вы хочаце сказаць сваёй працай. Пасля таго, як праца будзе гатова, запоўніце форму ўдзелу. […]
Бясплатныя анлайн-курсы для тых, хто стварае прадукт
ProWomen By запусціла серыю анлайн-курсаў па стварэнні прадуктаў. Серыя “Product Lab: стварэнне прадукта” уключае тры незалежных курса для розных этапаў бізнесу: пошук ідэі, стварэнне новага прадукта і кіраванне ім.
Анлайн-размова пра сучаснае беларускае мастацтва з арт-менеджаркай Вольгай Мжэльскай!
Погляд на сучаснае беларускае мастацтва арт-менеджаркі Вольгі Мжэльскай