Серыя вэбінараў па развіццю адукацыйнага напрамку

  • Лакацыя: Усе краіны local
  • Тып магчымасці: курс
  • Online: Online
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 29.10.2024, 18:00

DrivED запрашае наведаць вэбінары, прысвечаныя стварэнню і прасоўванню адукацыйных курсаў.

  • Ад ідэі да якаснага курса: 5 крокаў.

    "Абмяркуем, як рэалізаваць ідэю курса якасна метадычна. Якія ёсць падводныя камяні і пасткі пры стварэнні адукацыйных праграм. Атрымаеце чэк-ліст, як пазбегнуць памылак."

    Калі: 29 кастрычніка, 18:00 Берлін, Варшава / 20:00 Менск.

  • Як сінхранізаваць методыку і прасоўванне курсаў?

    "Часта адбываецца сітуацыя, што ў НДА зрабілі дарагі і прыгожы курс, але на яго ніхто не прыйшоў, акрамя некалькіх лаяльных актывістаў. Абмяркуем, як сінхранізаваць працу метадыстаў і спецыялістаў па прасоўванні, каб зэканоміць сілы праектных каманд і быць сапраўды карыснымі для мэтавай аўдыторыі."

    Калі: 5 лістапада, 18:00 Берлін, Варшава / 20:00 Менск.

  • Партызанская адукацыя: як гэта?

    "НДА ў аўтарытарных рэжымах сутыкаюцца з вялізнымі абмежаваннямі і пераследам. Што ні арганізацыі, тое ўсё экстрэміст, тэрарыст, непажаданая арганізацыя або іншагент. За 60 хвілін абмяркуем асноўныя крокі, як пераадольваць абмежаванні бяспечна."

    Калі: 12 лістапада, 18:00 Берлін, Варшава / 20:00 Менск.

  • Як разлічыць кошт курса?

    "Абмяркуем, якія ёсць болі і складанасці ў НКА з разлікам кошту курса. І яшчэ большыя з рэалізацыяй тых праграм, якія ўжо паспелі разлічыць няправільна. Атрымайце чэк-ліст, як не трапляць у самыя тыповыя пасткі."

    Калі: 19 лістапада, 18:00 Берлін, Варшава / 20:00 Менск.

Рэгістрацыя

Іншыя магчымасці