- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 20
- Лакацыя: Усе краіны local
- Тып магчымасці: курс
- Online: Online
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 14.11.2024, 18:00
- Дэдлайн : 11.11.2024
Вольны Беларускі Ўніверсітэт аб'яўляе набор на 8 міні-курсаў на польскай мове, якія ахопліваюць самыя актуальныя тэмы ў сферы бяспекі, кіравання, новых тэхналогій і камунікацый.
- Дэзінфармацыя і бяспека:
Вы даведайцеся, як дэзінфармацыя ўплывае на бяспеку і інфармацыйную прастору. Курс уключае тэмы fact-checking, аналіз fake news і deep fake, а таксама барацьбу з дэзінфармацыяй на міжнароднай арэне. Вы прааналізуеце інфармацыйныя войны з пункту гледжання супрацьстаяння ў сацыяльных сетках, як, напрыклад, паміж расійскімі "тролямі" і "кібер-эльфамі".
Рэгістрацыя - Бізнес-прэзентацыі:
Вы навучыцеся ствараць пераканаўчыя прэзентацыі ў бізнес-асяроддзі. Курс ахоплівае як візуальныя, так і змястоўныя аспекты прэзентацый, выкарыстанне інструментаў кшталту PowerPoint і Canva, а таксама тэхнікі публічных выступаў. Навучыцеся эфектыўна прадстаўляць свае ідэі і засвоіце Elevator Pitch - новы від кароткіх бізнес-прэзентацый.
Рэгістрацыя - Штучны інтэлект і віртуальная рэальнасць у камунікацыі:
Вывучыце прававыя аспекты ШІ, алгарытмы і мадэлі, а таксама іх уплыў на медыя і камунікацыі. Таксама курс ахоплівае метады аналізу і ацэнкі эфектыўнасці выкарыстання ШІ ў віртуальных камунікацыях.
Рэгістрацыя - Fact-checking:
Гэты курс прызначаны для тых, хто працуе з інфармацыяй і медыя. Вы навучыцеся правяраць дакладнасць інфармацыі, метады распазнання дэзінфармацыі і тэхнікі барацьбы з распаўсюджваннем фэйкавых навін.
Рэгістрацыя - Імідж у інтэрнэце:
Даведайцеся як фармаваць і абараняць свой імідж у інтэрнэце. Курс ахоплівае тэмы стварэння асабістага і карпаратыўнага брэнда, абароны рэпутацыі, а таксама ролю сацыяльных медыя ў кіраванні іміджам. Разгледзіце IT-бяспеку ў кантэксце стварэння станоўчага вобразу ў сеціве.
Рэгістрацыя - Кіраванне камандай:
Курс па стварэнню эфектыўных каманд і лідарства. Вы навучыцеся фармаваць паспяховыя каманды, распрацоўваць стратэгіі развіцця, аналізаваць дынаміку працы як маленькіх, так і вялікіх калектываў. Адмысловая ўвага нададзена псіхалогіі групавой працы і пераадоленню цяжкасцяў у каманднай дзейнасці.
Рэгістрацыя - Сістэмы міжнароднай бяспекі:
Курс ахоплівае тэмы калектыўнай бяспекі, актыўных недзяржаўных гульцоў у сістэме міжнароднай бяспекі і ваеннага супрацоўніцтва ў Еўропе.
Рэгістрацыя - Міжнародная энергетычная бяспека:
Разуменне энергетычнай бяспекі ў кантэксце міжнародных адносін. Вы вывучыце трансфармацыю энергетычнай палітыкі, ролю новых тэхналогій і міжнародных канфліктаў, звязаных з рэсурсамі.
Рэгістрацыя
Дэдлайн: 11 лістапада.
Дзе: анлайн.
Калі: 14 — 30 лістапада.