- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 17
- Лакацыя: Польшча local
- Тып магчымасці: трэнінг
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дэдлайн : 08.11.2024
IFAE запрашае беларускіх жанчын і дзяўчат далучыцца да Акселератара "ByWomen: ператварай свае ідэі ў падзеі".
Праграма скіраваная на развіццё патэнцыялу і пашырэнне магчымасцей беларускіх жанчын і дзяўчат, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь.
Для каго:
- Для тых, хто плануе распачаць сваю справу альбо рэалізаваць свой адукацыйны, культурніцкі, экалагічны альбо іншы праект
- Для тых, хто шукае падтрымкі і парадаў, як гэта лепш зрабіць.
Падчас акселератара і пасля яго з дапамогай дасведчаных экспертак і іншых удзельніц ты зможаш:
- лепей зразумець, чаго менавіта хочаш
- спланаваць, як гэтага можна дасягнуць
- падлічыць, якія выдаткі спатрэбяцца
- зрабіць свой праект больш прываблівым і медыйным
- знайсці ў сабе суперсілу і кропкі росту
- паклапаціцца пра ўласнае псіхалагічнае здароўе.
Дзе: недалёка ад Варшавы.
Калі: 28 лістапада - 1 снежня.
Дэдлайн: 8 лістапада.
Падрабязней
Рэгістрацыя