Варкшоп па роспісу шопера ў Варшаве

  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып магчымасці: майстар-клас
  • Дата правядзення: 16.11.2024, 12:00

Дар’я Сумарава-Копач запрашае на майстар-клас "Шопер з маляванкай" у варшаўскай прасторы MIT space.

Аўтарка класу прапануе ўдзельнікам паспрабаваць стварыць непаўторны сусвет з выявамі традыцыйнай беларускай культуры ці сваімі ўласнымі героямі. Падчас варкшопа вы папрацуеце з фарбамі для тканіны, акрылавымі фарбамі, навучыцеся асновам роспісу і рэалізуеце свае творчыя ідэі на шоперах.

Для ўдзелу ў майстар-класе не патрабная мастацкая падрыхтоўка. Усе неабходныя матэрыялы даюць арганізатаркі.

Кошт квіткоў: 200 zł. 

Дата правядзення: 16 лістапада, 12:00 — 15:00. 

Лакацыя: Варшава, MIT space, Stalowa 36.

Рэгістрацыя

Іншыя магчымасці