- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 14
- Лакацыя: Германія local
- Тып магчымасці: лекцыя
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 14.11.2024, 19:00
Інстытут Эндатычных Даследаванняў у Берліне запрашае на лекцыю, прысвечаную беларускаму мастацтву.
Даследчыца памяці з Беларусі, Вольга Бубіч, правядзе лекцыю ў фармаце дыялогу, які заахвочвае ўсіх удзельнікаў да актыўнага абмену ідэямі. Гэта будзе дынамічная дыскусія, прысвечаная сямі ключавым тэрмінам і іх культурнаму і мастацкаму значэнню. Кожны тэрмін раскрые асаблівасці беларускага мастацтва і мастакоў, а таксама палітычныя аспекты памяці, цэнзуры, надзеі і болю.
Арганізатаркі спадзяюцца, што гэты інтэрактыўны падыход дазволіць вынайсці "мастацтва не-забыцця" і зразумець, як яно можа стаць моцным інструментам супраціву супраць глабальнай цэнзуры памяці.
Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.
Дата правядзення: 14 лістапада, 19:00 — 21:00.
Лакацыя: Берлін, The Institute for Endotic Research TIER.space, Donaustr. 84.