- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 16
- Лакацыя: Усе краіны local
- Тып магчымасці: лекцыя, курс
- Online: Online
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 25.11.2024, 16:00
Арганізацыя ІншыЯ з 1 снежня запускае базавы анлайн курс для самастойнага навучання "Курс на каштоўнасці".
Курс скіраваны на беларускіх актывістак, валанцёраў і ўсіх тых, хто працуе ў грамадскім сектары ці прадстаўляе беларускія дэмакратычнія сілы.
Курс дае базавыя тэарэтычныя веды пра скразныя каштоўнасці (правы чалавека, інклюзію, гендарную роўнасць і экапрыязнасць) і дае прыклады практык па ўключэнні каштоўнасцяў у дзейнасць арганізацый і ініцыятыў.
Па выніках поўнага праходжання курса можна атрымаць сертыфікат.
Курс дасяжны для самастойнага навучання па спасылцы (рэгістрацыя на курс адразу на сайце).
Для паглыблення ў розныя аспекты скразных каштоўнасцяў і ў падтрымку анлайн-курса арганізацыя ІншыЯ таксама запускае серыю вебінараў, якія дапамогуць зрабіць вашу дзейнасць больш справядлівай, інклюзіўнай і арыентаванай на правы чалавека.
Падчас мерапрыемстваў адбудуцца дыскусіі, практычныя заданні і рэальныя прыклады практык рэалізацыі каштоўнасцяў.
Расклад вебінараў:
- 25 лістапада — Рэалізацыя падыходу, заснаванага на правах чалавека, у дзейнасці некамерцыйных арганізацый
- 28 лістапада — Гендарны аўдыт: каму, якім чынам і навошта праводзіць
- 05 лістапада — Гендарныя палітыкі і практыкі.
Час усіх вебінараў: 14:00 Варшава, 15:00 Вільнюс, 16:00 Мінск, 17:00 Тбілісі.
Рэгістрацыя на кожны вебінар закрываецца а 15:00 у папярэдні дзень.