Працягваецца прыём заявак на J4T AWARDS 2024 для беларускіх медыйшчыкаў

  • Лакацыя: Усе краіны local
  • Тып магчымасці: конкурс
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дэдлайн : 20.11.2024

Праваабарончая ініцыятыва "Журналісты за талерантнасць" запрашае журналістаў і рэдакцыі СМІ прыняць удзел у конкурсе J4T AWARDS 2024.

Конкурс ладзіцца з мэтай павысіць прафесійныя навыкі працаўнікоў СМІ ў галіне роўнасці і недыскрымінацыі, паспрыяць развіццю сацыяльнай журналістыкі, павысіць пазітыўную бачнасць уразлівых групаў насельніцтва Беларусі.

Намінацыі:

  • Матэрыял на тэматыку роўнасці і недыскрымінацыі

    У намінацыі прымаюцца артыкулы / фотарэпартажы / відэаматэрыялы / радыёперадачы, якія прасоўваюць ідэю роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых сацыяльных групаў у беларускім грамадстве, якія былі апублікаваныя з 1 лістапада 2023 года па 31 кастрычніка 2024 года. Лаўрэаты конкурса атрымаюць ганаровыя граматы і адмысловы прыз. Пераможца будзе мець магчымасць узяць удзел у асветніцкай паездцы ў адну з краінаў Еўропы ў 2025 годзе. 

  • Рэдакцыя года

    У намінацыі можа быць вылучаная рэдакцыя СМІ, якая ў 2024 годзе ў сваіх матэрыялах прасоўвала ідэі роўнасці ды інклюзіі, распавядала пра праблемы, з якімі сутыкаюцца прадстаўнікі ўразлівых групаў у Беларусі і краінах рэлакацыі. Рэдакцыя-пераможца конкурсу атрымае ганаровую грамату і адмысловы прыз.

  • Асоба года

    Адмысловая намінацыя J4T за ўнёсак у развіццё ініцыятывы і праваабарончага руху ў Беларусі ў 2024 годзе. Лаўрэата вызначаюць сябры каманды Праваабарончай ініцыятывы "Журналісты за талерантнасць". 

Вынікі прэміі будуць абвешчаныя не пазней 20 снежня 2024 года.

Умовы ўдзелу:

Для аўтараў: на конкурс прымаюцца не больш за тры працы. Спасылку на матэрыял неабходна накіраваць на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры. з пазнакай "Матэрыял на сацыяльную тэматыку". У лісце таксама трэба ўказаць імя і прозвішча і кантактныя дадзеныя (Тэлеграм / Сігнал).

Для рэдакцый: неабходна запоўніць наступную форму.

Дэдлайн: 20 лістапада.

Іншыя магчымасці