Варкшоп у Вільнюсе для журналісцкай супольнасці 6-7 снежня

  • Лакацыя: Літва local
  • Тып магчымасці: майстар-клас
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 06.12.2024, 10:00
  • Дэдлайн : 20.11.2024

Арганізацыя ІншыЯ і аб’яднанне беларусаў Нямеччыны Razam e.V. у партнёрстве з Press Club Belarus ладзяць інтэрактыўны варкшоп "Інклюзіўная журналістыка: Як пісаць пра ўразлівыя групы так, каб нікому не нашкодзіць".

Варкшоп правядзе медыяэкспертка з 25-гадовым досведам працы ў беларускай сацыяльнай журналістыцы. 

У праграме:

  • Маніторынг. Даведаецеся на канкрэтных прыкладах з даследавання, як выкарыстанне СМІ дыскрымінацыйнай лексікі і акцэнтаванне ўвагі на асаблівасцях людзей вядзе да абвастрэння праблемы сацыяльнай ізаляцыі. Абмяркуеце, як гэта ўплывае на журналісцкую працу і давер да СМІ.
  • Эксперымент. Адшукаеце новыя падыходы да пераадолення стэрэатыпаў у фармаце Living Labs: не толькі праз выбар тэм і ракурс падачы інфармацыі, але і праз падбор карэктнай лексікі і тону камунікацыі.
  • Практыка. Паспрабуеце інструменты, якія дапамагаюць развіваць адчувальнасць да мовы варожасці і дыскрымінацыі, падвышаюць якасць журналісцкіх матэрыялаў.
  • Бонус. Атрымаеце тэхнікі інтэрв’ю, якія дапамагаюць раскрыць герояў і гераінь праз канцэпцыю people-first language, а таксама чэк-лісты для стварэння інклюзіўных гісторый і базу спасылак на карысныя рэсурсы.

Для тых, хто жыве не ў Вільнюсе, прадугледжана пакрыццё выдаткаў на дарогу (цягнік/аўтобус) і пражыванне. 

Даты правядзення: 6 — 7 снежня.

Лакацыя: цэнтр Вільнюса (дакладнае месца вы атрымаеце пасля верыфікацыі).

Дэдлайн: 20 лістапада. 

Зарэгістравацца

Іншыя магчымасці