Адкрытыя трэніроўкі па самаабароне ў Познані 30 лістапада — 8 снежня

  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып магчымасці: трэнінг
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 30.11.2024, 14:00

Ініцыятыва BAZA запрашае на бясплатныя трэніроўкі па самаабароне, прымеркаваных да Міжнароднай кампаніі "16 дзён актывізму супраць гендарнага гвалту", для жанчын, мігрантак і прадстаўніц ЛГБТК+. 

Вы будзеце вучыцца базавым прынцыпам самаабароны і атрымаеце ў падарунак пярцовы балончык. 

Для ўдзелу не патрэбныя падрыхтоўка, досвед ці спецыяльнае абсталяванне. Будзе 2 аднолькавых цыкла заняткаў, дзе цыкл —  гэта 2 дні трэніровак па 2 гадзіны. 

Мовы: беларуская, руская, украінская, польская.

Даты правядзення:

  • першы цыкл: 30 лістапада — 1 снежня
  • другі цыкл: 07 снежня — 08 снежня
  • 14:00 — 16:00 кожны дзень.

Лакацыя: Познань, Rozbrat.

Зарэгістравацца

Іншыя магчымасці