- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 18
- Лакацыя: Польшча local
- Тып магчымасці: майстар-клас
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 30.11.2024, 11:30
- Дэдлайн : 22.11.2024
Women in Tech запрашаюць далучыцца да афлайн майстар-класа "Твая IT кар’ера ў эміграцыі 2.0" у фармаце групавога ментарства.
Гэта праграма-рэфлексія, створаная для тых, хто мае досвед у IT больш за 2 гады і хоча лепш зразумець сябе і спланаваць свой кар’ерны шлях. Яна не прадугледжвае дапамогу ў складанні рэзюмэ і пошуку працы.
Праграма
Дзень 1:
- знаёмства і арганізацыйныя пытанні;
- практыкаванні на рэфлексію вашага кар’ернага шляху;
- абмеркаванне адаптацыі ў эміграцыі і яе ўплыву на кар’еру;
- складанне матрыцы каштоўнасцей, інтарэсаў і моцных бакоў.
Дзень 2:
- практыкаванне "Я магла б…";
- практыкаванні па планаванню першых крокаў да сваёй кар’ернай мэты;
- sketch-noting.
Ментаркі: Алена Падальніцкая і Ульяна Барысенка.
Даты правядзення: 30 лістапада і 1 снежня, 11:30 — 16:30.
Дэдлайн: 22 лістапада.
Зарэгістравацца