- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 26
- Лакацыя: Усе краіны local
- Тып магчымасці: лекцыя
- Online: Online
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 04.12.2024, 19:30
- Дэдлайн : 02.12.2024
БНМС "РАДА" запрашае на вэбінары прадстаўнікоў моладзевых арганізацый і ініцыятыў, якія хочуць упэўнена размаўляць з аўдыторыяй, адказваць на складаныя пытанні і пераадольваць страх публічных выступленняў.
У праграме:
Публічны выступ:
- Як падрыхтаваць выступленне: ад ідэі да фінальнага тэксту
- Псіхалагічныя прыёмы для ўпэўненасці на сцэне
- Тэхнікі ўтрымання ўвагі аўдыторыі: мова цела, голас, кантакт вачыма.
Падрыхтоўка да інтэрв’ю і Q&A:
- Як спраўляцца з нязручнымі пытаннямі і непрадказальнымі сітуацыямі
- Чэк-ліст для падрыхтоўкі: што рабіць да, падчас і пасля інтэрв’ю
- Ты можаш зарэгістравацца як на адзін, так і на абодва вэбінары.
Экспертка: трэнерка па публічных выступах, кансультантка па пытаннях дзелавых камунікацый, прадпрымальніца і адукатарка. Працуе з фаўндэрамі і камандамі стартапаў, а таксама з праграмамі падтрымкі жанчын-прадпрымальніц.
Дата правядзення: 4, 6 снежня, 19:30 па Мінску.
Дзе: анлайн, Zoom.
Дэдлайн: 2 снежня.