Адкрытая дыскусія ад Нашай Візіі ў Варшаве

  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып магчымасці: дыскусія
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 05.12.2024, 18:30

Press Club Belarus і Майстэрня думак "Наша Візія" запрашаюць на адкрытую дыскусію "Ці трэба збіраць беларускія культурныя каштоўнасці за мяжой?".

У кастрычніку 2024 года культурніцкая ініцыятыва MALDZIS выкупіла на аўкцыёне асобнік Статуту ВКЛ 1588 года. На міжнародным рынку гістарычных і мастацкіх каштоўнасцяў знаходзіцца яшчэ шмат аб’ектаў, якія маюць важнае значэнне для беларускай гісторыі і таму могуць уплываць на развіццё беларускай нацыі цяпер.

Абмяркуюцца наступныя пытанні:

  • Ці ёсць сэнс збіраць за мяжой калекцыю беларускіх гістарычных артэфактаў?
  • Ці магчыма ў замежжы функцыянаванне ўмоўнага “гістарычнага музея” і ў якім выглядзе?
  • Ці варта цяпер перадаваць каштоўныя артэфакты ўнутр Беларусі?
  • Што агулам можна знайсці на міжнародным рынку каштоўнасцей? Ці могуць там патрапіцца напраўду вартыя рэчы?
  • Што можна пераняць у нашых папярэднікаў — эмігрантаў ХХ ст.?

Хто ўдзельнічае:

  • Павел Мацукевіч — кіраўнік праекта Maldzis, старэйшы навуковы супрацоўнік ЦНІ
  • Сяргей Будкін — кіраўнік Беларускай Рады Культуры
  • Алякцей Бацюкоў — гісторык, журналіст, былы дырэктар Музэю гісторыі Магілёва.


Мадэратар: Цімох Акудовіч.

Дата правядзення: 5 снежня, 18:30.

Лакацыя: Варшава, ul.Twarda 14/16.

Іншыя магчымасці