Калядны кіначэлендж у Вільнюсе і анлайн ад CreateCulture Group

  • Лакацыя: Усе краіны local
  • Тып магчымасці: конкурс
  • Online: Online
  • Дата правядзення: 13.12.2024, 10:00
  • Дэдлайн : 13.12.2024

CreateCulture Group запрашаюць узяць удзел у чарговых КінаКалядах.

КінаКаляды48 — гэта чэлендж для ўдзельнікаў любога ўзроўню падрыхтоўкі, якія хочуць прымяніць свае навыкі ці паспрабаваць упершыню напісаць сцэнар, зняць, зрабіць гук і зманціраваць гатовы калядны гульнявы караткаметражны фільм за 48 гадзін.

Умовы ўдзелу:

  • Тэма: беларускія калядныя традыцыі — абрады, музыка, маскі і іншыя элементы культуры
  • Конкурс адкрыты для прадстаўнікоў любых краін
  • Усе фільмы будуць складзены ў альманах і паказаны ў Вільнюсе ў кінатэатры
  • Колькасць каманд неабмежавана
  • Кошт рэгістрацыі каманды —  65 EUR.

Лакацыя: Вільнюс і анлайн. 

Даты правядзення:

  • 13-15 снежня — здымкі фільма
  • 21 снежня — прэм’ера фільмаў у кінатэатры Вільнюсе.

Дэдлайн: 13 снежня.

Зарэгістравацца

Іншыя магчымасці