- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 19
- Лакацыя: Польшча local
- Тып магчымасці: лекцыя
- Дата правядзення: 08.12.2024, 16:00
Беларуская фатаграфічная платформа ФШ1 запрашае на лекцыю-дыялог "Памяць, фатаграфія і меркаванні" з удзелам Вольгі Бубіч і Яўгена Атцецкага.
⠀
Яўген Атцецкі — фатограф, выкладчык і адзін з заснавальнікаў платформы беларускай фатаграфіі ФШ1.
Вольга Бубіч — фатографка, куратарка і лектарка, таксама займаецца фатакрытыкай.
Пра што пойдзе размова:
- Актуальныя праекты, над якімі зараз працуюць абодва спікера
- Творчасць, арт-дыяспары, мінулае і будучыню беларускай фатаграфіі
- Трох аўтараў, якія найбольш рэзануюць з творчым пошукам спікераў: Вольга Бубіч прэзентуе іх праз фотакніжныя праекты, Яўген Атцецкі падзеліцца працамі фатографаў з Беларусі, Украіны і Польшчы — краін, дзе ён жыў апошнія 4 гады.
Умовы ўдзелу: бясплатна/free donation.
Дата правядзення: 8 снежня, 16:00.
Лакацыя: Варшава, прастора Duży pokój, ul. Warecka 4/6, уваход з боку ul. Kubusia Puchatka.