- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 44
- Лакацыя: Польшча local
- Тып магчымасці: вакансія
- Дэдлайн : 17.12.2024
Праект Media IQ пашырае каманду і аб’яўляе вакансію.
Каго шукаюць:
Матываванага і кваліфікаванага аналітыка/журналіста з добрым узроўнем валодання ангельскай мовы для ўдзелу ў праекце, скіраваным на выяўленне і супрацьдзеянне дэзінфармацыі і прапагандзе.
Абавязкі:
- Маніторынг і аналіз даследаванняў і публікацый у сферы медыя, прапаганды і інфармацыйных маніпуляцый для іх выкарыстання ў метадалогіі MIQ
- Удзел у распрацоўцы і правядзенні даследаванняў MIQ
- Падрыхтоўка артыкулаў, справаздач і брыфінгаў з выкарыстаннем сучасных метадаў і трэндаў
- Стварэнне англамоўнага кантэнту на аснове рускамоўных матэрыялаў і пераклад справаздач для міжнароднай аўдыторыі
- Узаемадзеянне з экспертамі, арганізацыямі і фактчэкамі для паляпшэння вынікаў даследаванняў
- Прэзентацыя праекта на міжнародных мерапрыемствах і канферэнцыях
- Удзел у падрыхтоўцы праектных заявак
- Пастаяннае развіццё прафесійных навыкаў.
Што прапануюць:
- Удзел у цікавых праектах і прафесійны рост
- Гнуткі графік працы
- Канкурэнтная аплата, якая залежыць ад кваліфікацыі.
Месцазнаходжанне: Варшава.
Тып занятасці: частковая або поўная.
Дэдлайн: 17 снежня.