Вакансія крэатыўнага прадзюсара ў AI стартапе

  • Лакацыя: ЕС local
  • Тып магчымасці: вакансія

Кампанія з беларускімі каранямі Vocal Image шукае крэатыўнага прадзюсара з навыкамі стварэння відэарэкламы. 

Vocal Image — гэта платформа для развіцця камунікацыйных навыкаў на аснове штучнага інтэлекту.

Асноўныя абавязкі:

  • Распрацоўка цікавых канцэпцый для відэа і банераў для рэкламы ў сацыяльных сетках
  • Напісанне скрыптаў для відэарэкламы, скіраванай на дасягненне вынікаў, і заказ відэа ў крэатараў на Fiverr і TikTok
  • Кіраванне працэсам вытворчасці відэа сумесна з унутраным графічным дызайнерам і відэамантажорам
  • Выкарыстанне ШІ-інструментаў для паляпшэння стварэння відэа і апавядання.

Асноўныя патрабаванні:

  • Веданне англійскай мовы на ўзроўні C1 ці вышэй
  • Прасунутае разуменне маркетынгу
  • Базавыя навыкі відэамантажу
  • Практычны досвед працы з ШІ-інструментамі для вытворчасці відэа
  • Не менш за 1 год досведу стварэння відэарэкламы для сацыяльных сетак.

Тып занятасці: Поўная занятасць, дыстанцыйна.

Лакацыя: Еўропа.

Падрабязней пра вакансію 

Іншыя магчымасці