Конкурс на ментарскую праграму для праектаў на скрыжаванні культуры і digital

  • Лакацыя: Усе краіны local
  • Тып магчымасці: конкурс, ментарства
  • Online: Online
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 14.01.2025, 19:00
  • Дэдлайн : 13.01.2025

Кам’юніці культурніцкіх дзеячаў і айцішнікаў Культурны Код запрашае на пітчынг ідэяў для беларускай культуры.

Арганізатары запускаюць адбор на ментарскую праграму для каманд, якія:

  • Ствараюць праекты на скрыжаванні культуры і digital
  • Маюць гатовую ідэю або прадукт з тэхналагічным складнікам, які вырашае задачы культурнага або творчага сектараў
  • Шукаюць ментарскую падтрымку для далейшага развіцця.

Склад каманды або досвед не маюць значэння — удзельнічаць могуць усе. Але ваша каманда павінна складацца не менш чым з двух чалавек.

5 каманд-пераможцаў атрымаюць індывідуальныя кансультацыі ад ментараў для развіцця праекта. Ментарская праграма будзе доўжыцца 3 месяцы. Па выніках праводзіцца фінальны адкрыты пітчынг сярод каманд-удзельніц.

Фармат: 5 хвілін на пітчынг і 5-7 хвілін на пытанні ад аўдыторыі.

Дата правядзення: 14 студзеня, 19:00 па Мінску.

Лакацыя: Анлайн (Zoom).

Дэдлайн: 13 студзеня.

Зарэгістравацца

Іншыя магчымасці