Вэбінары з фемінісцкай оптыкай: магчымасці для салідарнасці і супраціву ў сучасным свеце. 13 студзеня — 18 сакавіка

  • Лакацыя: Усе краіны local
  • Тып магчымасці: дыскусія, лекцыя
  • Online: Online
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 18.03.2025, 18:30

Women in Tech запрашаюць на серыю анлайн-сустрэч "Крохкія сувязі". Вэбінары аб’ядноўвае фемінісцкая оптыка і цікавасць да пошуку тэарэтычных і практычных адказаў на сучасныя выклікі.

Серыя вебінараў пабудавана так, каб правесці ўдзельніц праз абмеркаванне тэм цела і клопату, структурнай няроўнасці, інфраструктур прыгнёту да пераасэнсавання магчымых практык салідарнасці.

Выраз "Крохкія сувязі" арганізатаркі запазычылі з кнігі Сары Ахмед "Жыць фемінісцкім жыццём". Ён падкрэслівае супярэчлівы характар калектыўнага досведу: прынцыповую сумеснасць і салідарнасць з аднаго боку, і крохкасць і адзіноту — з іншага.

Вы можаце наведаць усе лекцыі праграмы, адну ці некалькі па сваім меркаванні.

Расклад (час пазначаны па CET):

  • 13 студзеня, 18:30.
    Андрэа Пето. Гендэрныя даследаванні і iллібералізм.

  • 21 студзеня, 18:30.
    Эва Маеўска. Паміж слабым супрацівам і скажонай апекай: квір-фемінісцкая палітыка ў часы фашызму.

  • 4 лютага, 18:30.
    Альміра Усманава. "Свой пакой": пра прасторы фемінісцкай ня/згоды.

  • 11 лютага, 18:30.
    Вольга Плахотнік. Апрапрыяваныя фемінізмы.

  • 18 лютага, 18:30.
    Воля Сасноўская. Харэаграфіі супраціву.

  • 25 лютага, 18:30.
    Таццяна Шчурко. Салідарнасць супраць імперыялізму: трансгрэсіўныя формы сацыяльнасці і блізкасці паміж Одры Лорд і Антанінай Кымітваль.

  • 4 сакавіка 18:30.
    Кацярына Данскова. Формы надзеі, выжывання і салідарнасці на стыку квір-ідэнтычнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці.

  • 11 сакавіка, 18:30.
    Бояна Пішкур. Што мы насамрэч маем на ўвазе, калі гаворым пра салідарнасць?

  • 18 сакавіка, 18:30.
    Рана Анані. Мастацкія практыкі як акты салідарнасці: выпадак Палесціны.

Даты правядзення: 13 студзеня — 18 сакавіка, 18:30.

Лакацыя: анлайн.

Зарэгістравацца

Іншыя магчымасці