- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 26
- Лакацыя: Усе краіны local
- Тып магчымасці: лекцыя
- Online: Online
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 16.01.2025, 17:00
Праект Culture Makes запрашае на адкрытую лекцыю "Стратэгіі сучаснага крытычнага тэатра Заходняй Еўропы".
Лекцыя будзе прысвечана розным абліччам крытычнага тэатра ў Еўропе. Падчас прэзентацыі будуць разгледжаны стратэгіі і праекты выбраных творцаў (такіх як Міло Рау, Цэнтр Палітычнай Прыгажосці, Міхал Задара ці Якуб Скшыванэк), якія працуюць у кантэксце польскага і еўрапейскага тэатра.
Пра што будзе гаворка:
- Які ўплыў на грамадства мае сучасны тэатр?
- Як крытычнае мастацтва можа стаць часткай жыцця супольнасцяў?
- Што адбываецца, калі тэатр пераносіцца ў грамадскую прастору?
Аўтарка: Вікторыя Табак — тэатральная крытыца, акадэмічная выкладчыца, аспірантка. Лаўрэатка шматлікіх прэмій, сярод якіх прэмія Інстытута Тэатральнага імя Збігнева Рашэўскага. Удзельніца праграм ментарынгу і аўтарка даследчага гранта "Перспектывы дэкаланізацыі: польскі тэатр у святле міграцыйных крызісаў пасля 2015 года".
Мадэратарка: Бажэна Шамовіч — тэатральная дзеячка і куратарка, былая прадзюсарка спектакляў у тэатры Powszechny (Варшава).
Дата правядзення: 16 студзеня, 17:00 (СЕТ).
Лакацыя: анлайн у Zoom.