Хакатон для сацыяльных праектаў, ініцыятыў і стартапаў у Варшаве

  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып магчымасці: конкурс, нетворкінг, рознае
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 31.01.2025, 10:00
  • Дэдлайн : 21.01.2025

Школа Кампетэнцый запрашае сацыяльныя праекты, ініцыятывы і стартапы на Хакатон сумесных праектаў "Коаператыў by LAB35".

Хто можа ўдзельнічаць:

  • Ініцыятывы і праекты. Калі ў вас ужо ёсць каманда і ідэі і вы хочаце стварыць калабаратыўны праект.
  • Арганізацыі. Калі вы даўно працуеце ў сваёй сферы і хочаце ўкараніць новыя ідэі або стварыць калабарацыі.
  • Асобы. Калі вы шукаеце месца для прымянення сваіх ведаў і досведу, вы можаце далучыцца да адной з каманд.

Якія магчымасці дае хакатон:

  • знайсці ідэю для сумеснага спецпраекта, кампаніі або мерапрыемства
  • прапрацаваць яе пад кіраўніцтвам дасведчаных ментараў і ментарок
  • лепшыя сумесныя праекты атрымаюць падтрымку для рэалізацыі.

Агульны прызавы фонд: 10 000 €.

Арганізатары забяспечаць:

  • пражыванне
  • харчаванне
  • праезд удзельнікаў.

Даты правядзення: 31 студзеня — 2 лютага.

Лакацыя: Варшава, дэтальна пасля рэгістрацыі.

Дэдлайны:

Вы не ў Варшаве — 21 студзеня.

Вы ў Варшаве — 24 студзеня.

Падаць заяўку

Іншыя магчымасці