Фінансаванне арганізацый: конкурс праектных прапаноў ад Belarus Beehive

  • Лакацыя: Усе краіны local
  • Тып магчымасці: грант, конкурс
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дэдлайн : 28.02.2025

Belarus Beehive 2.0 абвяшчае конкурс праектных прапаноў.

Мэта конкурса — падтрымка ініцыятыў, якія садзейнічаюць дэмакратычным пераменам і ўмацаванню грамадзянскай супольнасці.

Лоты:

  • Лот 1: падтрымка арганізацый грамадзянскай супольнасці і ініцыятыў (новы Прыярытэт 4: распрацоўка адукацыйных матэрыялаў і анлайн-кантэнту).

    Адукацыйныя матэрыялы могуць ахопліваць шырокае кола тэм, якія садзейнічаюць дасягненню прыярытэтаў праграмы Belarus Beehive:

    — Захаванне і развіццё дэмакратычных супольнасцяў у Беларусі
    — Стварэнне гарызантальных сувязей паміж людзьмі і новых форм грамадзянскага ўзаемадзеяння
    — Садзейнічанне новым грамадскім дыскурсам і культурным наратывам у беларускім грамадстве
    — Падтрымка і распаўсюджванне сацыяльных і тэхналагічных інавацый і лепшых практык
    — Развіццё сучаснай свядомасці беларускага грамадства, яго здольнасці да самаарганізацыі і салідарных дзеянняў. 

    У межах першага лота могуць быць падтрыманы адукацыйныя матэрыялы па пытаннях функцыянавання і арганізацыйнаму развіццю няўрадавых некамерцыйных арганізацый, калі яны закранаюць актуальныя і недастаткова прадстаўленыя ў адукацыйнай прасторы тэмы (напрыклад, прыцягненне сродкаў ад прыватных ці карпаратыўных спонсараў, адвакацыя ў канкрэтным тэматычным сектары, юрыдычныя і фінансавыя рамкі працы НДА у краіне эміграцыі). 

    Важнымі таксама з’яўляюцца курсы па першапачатковай адукацыі актывістаў і ініцыятываў, што толькі прыйшлі ў грамадзкую дзейнасць: напрыклад, напісанне і вядзенне праектаў, пабудова працэсаў у НДА, унутраныя і знешнія камунікацыі, праца з валанторамі, стэйкхолдэр мэнэнджмэнт, пабудова метрык і індыкатараў, рызыка мэнэнджмэнт і іншае.

    Асабліва вітаецца распрацоўка адукацыйных матэрыялаў на беларускай мове. 

    Арганізатары прапануюць адмысловую інфасесію.

    Дата правядзення інфасэсіі: 23 студзеня, 19:00 па Менску.

    Зарэгістравацца на інфасэсію

  • Лот 2: арганізацыйнае развіццё і інстытуцыйная ўстойлівасць

  • Лот 3: умацаванне кааліцый, сетак і сектаральных інстытутаў.

Фінансаванне: 5000 — 60 000 еўра.

Дэдлайн: 28 лютага.

Падрабязная інфармацыя і гайдлайны

 

Іншыя магчымасці