Курс па асновах журналістыкі ў Варшаве і Вільнюсе

  • Лакацыя: ЕС local
  • Тып магчымасці: курс
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 01.03.2025, 10:00
  • Дэдлайн : 10.02.2025

Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае далучыцца да курса "Журфак па суботах: асновы журналістыкі".

Хто можа ўдзельнічаць: журналісты-пачаткоўцы або тыя, хто марыць імі стаць.

Арганізатары абяцаюць наступныя вынікі:

  • Засвоіце асновы прафесіі разам з дасведчанымі трэнерамі, якія ў той жа час з’яўляюцца практыкуючымі журналістамі

  • Зразумееце, як працуюць медыі і як адаптавацца ў гэтай сферы

  • Даведаецеся пра самыя сучасныя практыкі і досвед сусветных медыяў

  • Пройдзеце практыку ў беларускіх незалежных СМІ

  • Апублікуеце свае першыя матэрыялы ў СМІ.

Даты правядзення:

  • Вільнюс: 1 сакавіка – 24 траўня
  • Варшава: 15 сакавіка – 31 траўня.

Дэдлайн: 10 лютага.

Падаць заяўку

 

Іншыя магчымасці