Курс для беларускіх жанчын, якія жадаюць пачаць кар'еру ў IT

  • Лакацыя: Усе краіны local
  • Тып магчымасці: лекцыя, ментарства, нетворкінг, курс
  • Online: Online
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 01.02.2025, 10:00
  • Дэдлайн : 20.01.2025

Супольнасць для падтрымкі і развіцця жанчын у IT Women in Tech запрашае далучыцца да праграмы "Login to tech" — курс для беларускіх жанчын, якія жадаюць пачаць кар'еру ў IT.

Арганізатаркі абяцаюць наступныя вынікі:

  • Вызначыце сваё ідэальнае месца ў IT

  • Створыце кар'ерны план

  • Пабудуеце сетку кантактаў з IT-прафесіяналамі, HR-амі і рэкрутэрамі

  • Атрымаеце падтрымку супольнасці аднамысніц.

Фармат навучання:

  • Гнуткі графік для самастойнага прахаджэньня адукацыйных матэрыялаў

  • Практычныя заданні для самаправеркі

  • Peer-to-peer education, нетворк і падтрымка супольнасці ў Telegram

  • Прафесійны HR-агляд.

Рэкамендуецца вылучыць на навучанне 4 — 5 гадзін на тыдзень.

Пачатак патоку: канец студзеня 2025 года.

Актыўныя месяцы: люты — сакавік 2025 года.

Падаць заяўку

Іншыя магчымасці