Курс пра сэксуальнасць ад Прызматыкі

  • Для дзяцей і падлеткаў: Для дзяцей і падлеткаў
  • Лакацыя: Усе краіны local
  • Тып магчымасці: курс
  • Online: Online
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 21.01.2025, 15:00
  • Дэдлайн : 18.01.2025

Інтэрсэкцыйная фем ЛГБТК+ ініцыятыва Прызматыка запрашае на серыю лекцый па даследаванню і раскрыццю сваёй сэксуальнасці.

Курс створаны для ЛГБТК+ людзей з Беларусі (незалежна ад таго, дзе яны зараз знаходзяцца), якія жадаюць лепш зразумець сваё ўнутранае "я", даследаваць уласныя адчуванні і задавальненні.

Вядучая групы: псіхолаг з медыцынскай адукацыяй, арт-тэрапеўтка, спецыялістка ў сферы сексалогіі і парушэнняў харчовых паводзін.

Курс дае магчымасць:

  • Даследаваць шматграннасць сваёй сэксуальнасці і яе розныя праявы

  • Зразумець, як вы самі ўплываеце на сваю сэксуальнасць і вашы адносіны з партнёрам(кай)/партнёрамі

  • Асэнсаваць свой сорам і ўстаноўкі, звязаныя з тэмай сэксуальнасці

  • Атрымаць падтрымку, напоўніцца энергіяй і рэсурсамі для асабістага развіцця.

Фармат: анлайн ZOOM + чат у Telegram.

Даты правядзення: 21 студзеня — 22 лютага, 15:00 — 17:00(менскага часу).

Дэдлайн: 18 студзеня.

Зарэгістравацца

 

Іншыя магчымасці