Калажная майстэрня "Іншасць" у Вільнюсе

  • Лакацыя: Літва local
  • Тып магчымасці: майстар-клас
  • Дата правядзення: 01.02.2025, 14:00

"Іншыя" запрашаюць даследаваць тэму іншасці праз майстэрства калажу.

У праграме:

  • Пагаворыце пра прыняцце адрозненняў, пра прыгажосць недасканаласці і пра тое, як мастацтва дапамагае ўбачыць разнастайнасць свету

  • З дапамогай тэхнікі калажу створыце візуальныя гісторыі пра тое, што робіць кожнага і кожную асаблівымі. Гэта магчымасць пераасэнсаваць звыклыя вобразы і знайсці новыя спосабы самавыяўлення.

Папярэдні досвед стварэння калажаў не патрабуецца. Арагнізатары забяспечваюць усімі неабходнымі матэрыяламі.

Мовы мерапрыемства: беларуская, руская, украінская.

Кошт удзелу: данат ад 5 еўра. 

Дата правядзення: 1 лютага, 14:00 — 16:30. 

Лакацыя: Вільнюс, недалёка ад Старога горада (дакладнае месца — пасля рэгістрацыі).

Зарэгістравацца

 

Іншыя магчымасці