Арт-тэрапеўтычная анлайн-сустрэча "Шар страхаў"

  • Лакацыя: Усе краіны local
  • Тып магчымасці: трэнінг, рознае
  • Online: Online
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 04.02.2025, 17:00
  • Дэдлайн : 01.02.2025

Інтэрсэкцыйная фем ЛГБТК+ ініцыятыва Прызматыка запрашае на арт-тэрапеўтычную сустрэчу "Шар страхаў".

У плане — папрацаваць са страхамі, трывогамі і хваляваннем праз творчасць. 

Што рыхтуюць арганізатары:

  • Арт-тэрапеўтычную тэхніку, каб дапамагчы мякка і бяспечна выказаць свае эмоцыі

  • Атмасферу падтрымкі і творчасці

  • Просты і даступны фармат — ніякіх спецыяльных навыкаў не патрабуецца.

Што спатрэбіцца:

  • Аркуш паперы A4 ці сшытак

  • Просты аловак або асадка

  • Каляровыя алоўкі, фламастэры, любыя іншыя матэрыялы на ваш выбар.

Дата правядзення: 4 лютага, 17:00 (па беларускім часе).

Дэдлайн: 1 лютага.

Зарэгістравацца

Іншыя магчымасці