Анлайн-лекцыя Аляксандра Велядзімавіча "Анатомія партрэта"

  • Лакацыя: Усе краіны local
  • Тып магчымасці: лекцыя
  • Online: Online
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 29.01.2025, 19:30

Беларуская незалежная асацыяцыя фатографаў запрашае на анлайн-лекцыю Аляксандра Велядзімавіча "Анатомія партрэта".

Аляксандр Велядзімавіч — беларускі фатограф, пісьменнік і выкладчык. У сваёй мастацкай практыцы выкарыстоўвае аналагавую фатаграфію і стварае складаныя працы на грані паміж рэпрэзентацыяй нашага "часу" і "пазачасовым" характарам фатаграфіі.

Праграма лекцыі:

На прыкладзе серыі Аляксандра Велядзімавіча "Юнацтва" абмяркуеце любімыя фатаграфіі Аляксандра, а таксама "дэталі", пра якія варта памятаць падчас здымкаў партрэта: твар, святло, рукі, сімвалы і прастора. Кожная "дэталь" — падказка аб тым, як зрабіць фатаграфію больш складанай і цікавай для гледача 

Частка эфіру будзе запісвацца!

Усім, каму гэта актуальна, рэкамендуецца змяніць імя карыстальніка, якое адлюстроўваецца ў ZOOM, а падчас эфіру — адключыць відэа-камеру. 

Дата правядзення: 29 студзеня, 19:30 па Мінску.

Зарэгістравацца

Іншыя магчымасці