Афлайн-трэнінг у Вільнюсе: "Як распрацаваць якасны анлайн-курс?"

  • Лакацыя: Літва local
  • Тып магчымасці: трэнінг
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 07.02.2025, 10:00
  • Дэдлайн : 02.02.2025

Адукацыйная платформа learn4belarus і праект Belarus Beehive 2.0 запрашаюць на афлайн-трэнінг па распрацоўцы анлайн-курсаў.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі і прадстаўніцы НДА, а таксама актывісты і актывісткі, што маюць ідэю стварэння анлайн-курса, які сваім зместам мусіць спрыяць узмацненню грамадзянскай супольнасці і дэмакратычным зменам у Беларусі.

У плане трэнінгу:

  • Даць неабходныя базавыя веды і інструменты па стварэнні якасных адукацыйных курсаў і матэрыялаў

  • Дапамагчы падрыхтаваць праектныя заяўкі на атрыманне грантавай падтрымкі на стварэнне адукацыйнага курса

  • Дапамагчы ўдзельнікам дапрацаваць ідэю анлайн-курса да абгрунтаванай і змястоўнай праектнай прапановы.

Вядучыя трэнінга: метадысткі і выкладчыцы адукацыйнай ініцыятывы DrivED.

Арганізатары аплочваюць праезд (аўтобус/ цягнік) і пражыванне ўдзельнікам з іншых гарадоў.

Даты правядзення: 7—9 лютага.

Лакацыя: Вільнюс.

Дэдлайн: 2 лютага, 12:00 (Мінскі час).

Падаць заяўку

Іншыя магчымасці