- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 117
- Лакацыя: Польшча local
- Тып магчымасці: вакансія
- Дэдлайн : 28.02.2025
У каманду праекта сайта-каталога памяці Алеся Пушкіна шукаюць куратара/куратарку, якому або якой блізкая творчасць гэтага выбітнага беларускага мастака.
Прафесійныя абавязкі:
- Курыраваць выставу памяці Алеся Пушкіна
- Правесці конкурс даследчыцкай стыпендыі імя Алеся Пушкіна
- Удзельнічаць ў стварэнні кантэнту пра творчасць мастака
- Далучыцца да падрыхтоўкі мастацкага альбома
- Супрацоўнічаць з мастакамі і культурнымі арганізацыямі.
Ад кандыдатаў чакаюць:
- Мець досвед працы ў ролі куратара і/або арт-мэнеджара ці арганізатара культурных мерапрыемстваў
- Навыкі публічнай камунікацыі
- Уменне працаваць ў камандзе і наладжваць эфектыўныя сувязі
- Здольнасць балансаваць паміж творчасцю і тэрмінамі
- Жаданне папулярызаваць беларускую культуру.
Умовы працы:
- Занятасць: 30%
- Тэрмін — 6 месяцаў з магчымасцю працягу
- Праца ў камандзе аднадумцаў
- Пажаданае месца пражывання — Кракаў ці Варшава, Польшча.
Рэзюмэ і матывацыйнае эсэ на тэму "Як прыцягнуць ўвагу да творчасці Алеся Пушкіна" дасылайце на
Дэдлайн: 28 лютага.