- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 141
- Лакацыя: Польшча local
- Тып магчымасці: конкурс, рознае
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дэдлайн : 15.03.2025
Музей Вольнай Беларусі абвяшчае аб прыёме заявак на рэалізацыю культурніцкіх і адукацыйных праектаў у 2025 годзе.
Музей – шматфункцыянальная беларуская прастора ў цэнтры Варшавы, якую штогод наведвае звыш 8,5 тысяч чалавек.
Вы можаце падаць заяўку, калі вы маеце творчыя ідэі, плануеце правесці імпрэзу ці рэалізаваць доўгатэрміновы праект і шукаеце для гэтага зручнае месца.
Да ўдзелу запрашаюцца:
- Беларускія творцы
- Прадстаўніцы і прадстаўнікі адукацыйных ініцыятыў і грамадзянскіх супольнасцей
- Усе, хто натхняе беларусак і беларусаў і гатовы падзяліцца сваёй творчасцю ў прасторы музея.
Пераможцы атрымаюць пляцоўку, тэхнічную і інфармацыйную падтрымку ў ажыццяўленні ідэі.
Задаць пытанні або запытаць дадатковую інфармацыю аб умовах супрацы можна, напісаўшы на e-mail:
Дэдлайн: 15 сакавіка.
Падаць заяўку