- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 274
- Лакацыя: Літва local
- Тып магчымасці: вакансія
- Дэдлайн : 28.02.2025
Еўрапейскі Гуманітарны Ўніверсітэт шукае менеджара ці менеджарку па камунікацыях.
Асноўныя абавязкі:
- Кіраванне кантэнтам сайта (Wordpress)
- Кіраванне сацыяльнымі сеткамі ўніверсітэта і адміністраванне рэкламных кампаній
- Падрыхтоўка прэс-рэлізаў і інфармацыйная падтрымка мерапрыемстваў універсітэта
- Праца са СМІ
- Кіраванне універсітэцкімі камунікацыйнымі праектамі і стварэнне кантэнту
- Камунікацыйная падтрымка канферэнцый і мерапрыемстваў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- Вышэйшая адукацыя ў галіне сацыяльных ці гуманітарных навук
- Досвед працы ў сферы камунікацый, пажадана ў міжнародным асяроддзі
- Валоданне ангельскай і рускай мовамі, пажадана літоўскай або беларускай
- Досвед працы з праграмамі вектарнага дызайну будзе перавагай.
Універсітэт прапануе:
- Заробак брута ад 2500 да 2800 еўра
- Вы будзеце працаваць у інтэрнацыянальнай камандзе, у будынку гістарычнай спадчыны ў Старым горадзе Вільні
- Зможаце працаваць часткова выдалена
- Зможаце карыстацца рэсурсамі бібліятэкі ЕГУ і ўдзельнічаць у міжнародных мерапрыемствах, трэнінгах, семінарах і міжнароднай мабільнасці.
Дэдлайн: 28 лютага.
Падаць заяўку