Лабараторыя кантэнту і кар'ерныя магчымасці ад Media Base LAB у Варшаве

  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып магчымасці: майстар-клас, трэнінг, курс, вакансія
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 01.03.2025, 10:00
  • Дэдлайн : 25.02.2025

Media Base LAB прапануе далучыцца да TikTok-рэдакцыі пра культуру, дзе пакаленне Z стварае кантэнт для пакалення Z.

Да ўдзелу ў практычнай лабараторыі кантэнту і крэатыву запрашаюцца беларусы і беларускі ва ўзросце 18 — 24 гадоў, якія плануюць працу ў крэатыўнай індустрыі і медыя.

У праграме курса:

  • Ролі на выбар: у кадры, сцэнарыі, мантаж, крэатарства

  • Практыка замест тэорыі: крэатыўныя планёркі, эксперыменты, здымкі, аналіз трэндаў, воркшопы

  • Ганарары

  • Нетворкінг і ментарынг: прафесіяналы з медыя, якія дапамогуць развівацца

  • Рэалізацыя ідэй: дапаможам запусціць твой праект

  • Шанс застацца ў камандзе і стаць часткай рэдакцыі.

Умовы ўдзелу:

  • Месцаў усяго 10  — конкурсны адбор

  • 5 гадзін вольнага часу ў тыдзень.

Даты правядзення: 1 сакавіка, працягласць — 3 месяцы.

Лакацыя: Варшава.

Падаць заяўку

Іншыя магчымасці