- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 21
- Лакацыя: Усе краіны local
- Тып магчымасці: інфасесія, лекцыя
- Online: Online
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 28.02.2025, 14:00
"Прававая ініцыятыва" запрашае на адкрытую прэзентацыю новага даследавання "Краіны, куды беларусам нельга".
Даследаванне прысвечана бяспецы паездак і знаходжання беларусаў за мяжой. У ім аналізуюцца ключавыя фактары, якія ўплываюць на ўзровень рызыкі, у тым ліку міжнародныя пагадненні, вышуковыя базы і палітычныя стасункі краін з Беларуссю.
Таксама будзе пэзентавацца "Навігатар бяспечных перасоўванняў" — інтэрактыўная карта, якая дапамагае ацэньваць узровень бяспекі знаходжання ў 193 краінах-сябрах ААН і 8 часткова прызнаных тэрыторыях.
У плане прэзентацыі адказаць на наступныя пытанні:
- Якія краіны могуць уяўляць пагрозу для беларусаў у вымушанай міграцыі?
- Як пазбегнуць рызык пры перасячэнні межаў?
- Якія міжнародныя механізмы ўплываюць на бяспеку перасоўванняў?
Дата правядзення: 28 лютага, 14:00 CET.
Лакацыя: анлайн, ZOOM.