- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 20
- Лакацыя: Літва local
- Тып магчымасці: круглы стол
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 28.02.2025, 14:00
Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі запрашае на круглы стол "Урбананімічная прастора Беларусі. Канцэпцыі ўпарадкавання, дэкаланізацыі, дэкамунізацыі".
Выступы і дыскусія будуць прысвечаныя праблемнай сітуацыі з назвамі вуліц і іншых аб'ектаў у Беларусі.
Круглы стол будзе падзелены на дзве тэматычныя панэлі:
- Унутрыгарадская тапанімія Беларусі: выклікі камуністычнай і каланіяльнай спадчыны
- Упарадкаванне ўрбананімічнага ландшафту: крыніцазнаўчы і лінгвістычны аспекты.
На мерапрыемстве выступяць гісторыкі, мовазнаўцы, краязнаўцы, колішнія ўдзельнікі тапанімічных камісій розных гарадоў Беларусі.
Падчас круглага стала будуць прэзентаваныя канцэпцыі дэкамунізацыі ўнутрыгарадскіх назваў, упарадкавання ўрбананімічнага ландшафту з улікам нацыянальных тапанімічных традыцый і моўнай спецыфікі.
Напрыканцы дня, з 18:00 да 19:00, адбудзецца дыскусія "Якія могуць быць падыходы да ўпарадкавання ўрбаністычнага ландшафту Беларусі?"
Удзельнікі:
- Вінцук Вячорка
- Алесь Капуцкі
- Павел Церашковіч
- Алесь Пашкевіч.
Мадэратар: Андрэй Казакевіч.
Дата правядзення: 28 лютага, 14:00 — 19:00.
Лакацыя: Вільнюс, дакладнае месца правядзення — пасля рэгістрацыі.