- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 22
- Лакацыя: Літва local
- Тып магчымасці: курс
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 10.03.2025, 10:00
- Дэдлайн : 09.03.2025
Іншыя і Razam e.V. запрашаюць на практычны курс па камунікацыі для НДА і валанцёрак.
Мэта курса — даць рэальныя інструменты, якія зробяць вашу арганізацыю больш заўважнай для аўдыторыі, медыя і партнёраў.
Фармат курса: афлайн-трэнінг у Вільнюсе + анлайн-ментарства.
У планах дапамагчы вам засвоіць наступныя навыкі:
- Аналізаваць дзейнасць у сучасным камунікацыйным кантэксце
- Вызначаць ключавыя аўдыторыі
- Ставіць дакладныя камунікацыйныя задачы
- Фармуляваць эфектыўныя паведамленні
- Ператвараць стратэгію ў канкрэтныя дзеянні.
Курс можа зацікавіць:
- SMM-спецыялістаў і спецыялістак ў НДА
- Тых, хто развівае YouTube або сацыяльныя сеткі
- Кіраўніцы і кіраўнікі праектаў, якія хочуць іх прасоўваць
- Тых, хто жадае разабрацца ў камунікацыйнай стратэгіі.
Даты правядзення:
- Афлайн-трэнінг: 10 — 11 красавіка.
- Анлайн-ментарства: травень — чэрвень.
Дэдлайн: 9 сакавіка.