We Speak Day: анлайн-канферэнцыя пра бізнэс, кар'еру і жыццё

  • Лакацыя: Усе краіны local
  • Тып магчымасці: канферэнцыя, лекцыя
  • Online: Online
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 06.03.2025, 13:00

WE Platform запрашаюць на фінальнае мерапрыемства праграмы We Speak па публічных выступах, дзе ўдзельніцы нарэшце атрымаюць магчымасць прымяніць атрыманыя веды на практыцы.

У праграме 16 пятнаццаціхвілінных выступаў на розныя тэмы: ад выкарыстання AI да практык самападтрымкі.

Арганізатаркі падрыхтавалі тры тэматычныя секцыі:

  • Секцыя "Кар'ера і бізнэс", 13:00 — 17:00 па Мінску.

    Распавядуць, як пазбегнуць расчараванняў і знайсці сваю кампанію, выкарыстоўваць сторылінг для свайго праекту, стварыць вядомы брэнд з дапамогай прынцыпаў эстэтыкі, зрабіць працоўныя сустрэчы прадуктыўнымі.

  • Секцыя "Змены", 16:20 — 18:00 па Мінску.

    Абмяркаванне візавых пытанняў і таго, як творчасць можа дапамагчы стаць больш экалагічнай і натхніць іншых на перамены, як адаптавацца да новых кар'ерных і жыццёвых выклікаў, ператварыць фотасесію ў інструмент саматэрапіі і навучыцца прымаць узважаныя рашэнні ў жыцці і на працы.

  • Секцыя "Навыкі", 19:00 — 20:40 па Мінску.

    Размова пойдзе пра AI у маркетынгу, эфектыўнасць групавога навучання, дызайн-мысленне і фізіялогію голасу, а таксама пра тэхнікі для хуткай перазагрузкі нервовай сістэмы, якія дапамогуць спраўляцца са штодзённым стрэсам.

Дата правядзення: 6 сакавіка, 13:00 — 20:40 па Мінску.

Лакацыя: анлайн.

Праграма цалкам і рэгістрацыя

Іншыя магчымасці